25 красавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выведка ЗША даведалася пра перакідванне Расеяй 20 ракет «Кінжал»

6
Выведка ЗША даведалася пра перакідванне Расеяй 20 ракет «Кінжал»

Адсочаны шлях перамяшчэння ракет.

Вашынгтон атрымаў звесткі, што расейскія вайскоўцы перадыслакавалі блізу 20 гіпергукавых ракет класа «паветра - зямля», якія атрымалі назву «Кінжал», на палігон для вайсквых выпрабаванняў. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са справаздачамі амерыканскай выведкі.

«Гэта сведчыць пра тое, што ў іх ёсць амбіцыі для распрацоўкі такога тыпу зброі, і што яны зрабілі прыярытэтнай канкрэтна гэтую праграму», - распавёў суразмоўца тэлеканала, дадаўшы, што да сёння ў ЗША няма абароны ад падобнай зброі.

У верасні мінулага года амерыканскае выданне The Drive паведаміла, што ўправа перспектыўных даследчых праектаў Пентагона ўжо прадставіла праект перахопніка расейскай гіпергукавой зброі, які атрымаў назву Glide Breaker. У сярэдзіне сакавіка гэтага года Пентагон афіцыйна папрасіў $2,6 млрд на распрацоўку гіпергукавых беспілотнікаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках