18 красавiка 2024, Чацвер, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў падтрымаў Парашэнку на выбарах прэзідэнта Украіны

14
Турчынаў падтрымаў Парашэнку на выбарах прэзідэнта Украіны
Аляксандр Турчынаў

Сакратар РНБА лічыць, што «дзейны прэзідэнт - самы падрыхтаваны з кандыдатаў».

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў заявіў аб падтрымцы Пятра Парашэнкі на выбарах прэзідэнта 31 сакавіка.

Як паведамляе censor.net, пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу "1+1".

"Я мяркую, што на сённяшні дзень Пятро Аляксеевіч Парашэнка - найбольш падрыхтаваны кандыдат", - адказаў Турчынаў на пытанне пра тое, каго ён падтрымлівае на выбарах прэзідэнта.

Пры гэтым сакратар РНБА паведаміў, што з Юліяй Цімашэнка не кантактуе з 2014 года.

Акрамя таго, Турчынаў сказаў, што пазітыўна ставіцца да Уладзіміра Зяленскага і падкрэсліў, што доўгі час працаваў у горадзе Крывы Рог, адкуль родам артыст.

Таксама сакратар РНБА адзначыў, што не мае намеру ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах увосень гэтага года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках