18 красавiка 2024, Чацвер, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрадзенага ў Беларусі Паўла Грыба прысудзілі да шасці гадоў калоніі

9
Выкрадзенага ў Беларусі Паўла Грыба прысудзілі да шасці гадоў калоніі
ПАВЕЛ ГРЫБ
ФОТА: NOVAYAGAZETA.RU

Украінскі палітвязень абвясціў галадоўку ў зале суда.

У Расеі Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд прысудзіў да шасці гадоў калоніі 19-гадовага грамадзяніна Украіны Паўла Грыба, паведамляе nv.ua.

«Прызнаць Паўла Грыба вінаватым у прымусе да тэракту расейкі Таццяны Яршовай і прызначыць пакаранне ў выглядзе 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму», - сказаў суддзя.

Украінец знік у жніўні 2017 года ў беларускім Гомелі. Пазней яго выявілі ў СІЗА ў расейскім Краснадары.

Як паведамлялася раней, на судовых спрэчках паводле справы ўкраінскага палітвязня Паўла Грыба пракуроры прасілі для ўкраінца шэсць гадоў зняволення.

Раней бацька палітвязня Ігар Грыб, паведаміў, што ў Паўла Грыба, якога незаконна ўтрымліваюць у Расеі, імаверна выявілі сімптомы хваробы Альцгеймера.

21 снежня 2018 суд адмовіўся адпусціць палітвязня Грыба з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе з прычыны стану здароўя. Назіральная камісія ў РФ назвала ўмовы СІЗА «прыдатнымі для ўтрымання палітвязня».

На судзе сведка абвінавачання дала паказанні на карысць ўкраінскага палітвязня Грыба, часткова адмовіўшыся ад сваіх папярэдніх слоў. Двое сведак паводле справы ўкраінскага палітвязня Паўла Грыба не змаглі растлумачыць адрозненні ў сваіх сведчаннях на стадыі следства і падчас судовага паседжання.

Павел Грыб пасля абвяшчэння прысуду, якім яго прысудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі, абвясціў галадоўку.

Пра гэта ён паведаміў у каментары журналістцы «Громадского», якая знаходзіцца ў зале суда.

«У сувязі з тым, што не дапусцілі лекараў, Дзянісаву і наогул у сувязі з тым, што такое робіцца, я абвяшчаю галадоўку», - сказаў Павел.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках