19 красавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыцэнка анансаваў жорсткі закон аб карупцыі

17
Грыцэнка анансаваў жорсткі закон аб карупцыі
АНАТОЛЬ ГРЫЦЭНКА

Палітык мае намер ініцыяваць яго ў выпадку перамогі на выбарах.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Анатоль Грыцэнка выступіў за ўвядзенне закона аб пакаранні за карупцыю, які б тычыўся нават першых асоб дзяржавы, паведамляе obozrevatel.com.

Пра гэта палітык заявіў у эфіры "Право на владу", падкрэсліўшы, што прэзідэнт краіны таксама павінен несці адказнасць у выпадку довадаў супраць яго.

"Калі вы ўзялі хабар, тады на гэтым ваша жыццё на дзяржаўнай службе, а магчыма і на волі, скончылася. Гэта тычыцца ўсіх. Пачынаючы з мяне. Я ўнясу законапраект аб адхіленні і мяне ад пасады. Каб і мне, і наступным усім прэзідэнтам непанадна было парушаць закон", - сказаў Грыцэнка.

Раней паведамлялася, што Грыцэнка ў выпадку перамогі на выбарах гатовы адхіляць ад пасады народных дэпутатаў, якія не будуць падтрымліваць карысныя для развіцця краіны законапраекты.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках