28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польская ялавічына прызнаная самай бяспечнай у свеце

2
Польская ялавічына прызнаная самай бяспечнай у свеце

Праверкі па ўсёй краіне паказалі высокую якасць мясной прадукцыі.

Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі запэўніў, што польскі сэктар ялавічнага мяса з'яўляецца самым бяспечным у свеце, паведамляе «Радыё Польшча».

Праверкі, праведзеныя на разніцах, не пацвердзілі выпадкаў нелегальнага забою.

Са слоў міністра Арданоўскага, інспектары выявілі толькі памылкі адміністрацыйнага характару, напрыклад, пры запаўненні дзённіка аналізаў перад і пасля забоем. Кіраўнік аграрнага міністэрства таксама адзначыў, што ялавічына была правераная наконт змяшчэння ў ёй сальманэлы і лістэрыі.

«Гэта хваробы, якімі ялавічына бывае рэдка заражаная, але чэхі сцвярджаюць, што яны знайшлі іх у польскім мясе. Мы праверылі 407 партый ялавічыны, і нідзе бактэрый не знайшлі», - сказаў Кшыштаф Арданоўскі.

Міністр сельскай гаспадаркі сказаў, што вытворчасць польскай ялавічыны развіваецца, і што гэты сэктар мае стаць самым «прывабным у свеце». Ён звярнуў увагу, што Польшча экспартуе шмат мяса, таму ў краіне ўжо ўводзіцца спецыяльная, самая сучасная ў свеце сістэмы маркавання мяса.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках