20 красавiка 2024, Субота, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кікбаксёр у якасці кіраўніка рэспублікі

4
Кікбаксёр у якасці кіраўніка рэспублікі
БАТУ ХАСІКАЎ
ФОТА: РІА КАЛМЫКІЯ

Хто ўзначаліць невялікую рэспубліку Калмыкію.

«Зорка спорту Бату Хасікаў узначаліць рэспубліку Калмыкію. Яго кандыдатура дэманструе, як Крэмль рыхтуецца да рэгіянальных выбараў восенню», - піша журналістка аўстрыйскага выдання Die Presse, (пераклад - inopressa.ru) Юта Зомербаўэр.

38-гадовы спартовец ужо мае некаторы функцыянерскі досвед: па заканчэнні сваёй прафесійнай кар'еры мускулісты кікбаксёр прадстаўляў інтарэсы землякоў у Савеце Федэрацыі Федэральнага сходу РФ, гаворыцца ў артыкуле.

«Кікбаксёр - не адзіны, пра каго гавораць на гэтым тыдні ў расейскай правінцыі. Пуцін памяняў кіраўніцтва ў пяці суб'ектах федэрацыі. Ранейшым губернатарам давядзецца сысці на Алтаі, у Арэнбургскай, Чэлябінскай і Мурманскай абласцях. Як паведамляюць добра інфармаваныя крыніцы, гэтая «карусель» можа прадоўжыць круціцца ў найбліжэйшыя дні і тыдні», - піша выданне.

«Прычына новых прызначэнняў - рэгіянальныя выбары ў верасні 2019 года. Крэмль шукае новыя асобы, каб абнавіць структуру ўлады на мясцовым узроўні і паменшыць незадаволенасць насельніцтва ненавіснымі функцыянерамі, - мяркуе Зомербаўэр. - Гэта расейская традыцыя адпраўляць чыноўнікаў у рэгіёны, якія з'яўляюцца для іх белымі плямамі на мапе краіны: свайго кшталту праверка іх здольнасцяў і патэнцыялу для іншых, больш высокіх пасад».

«З некаторага часу рэгіянальныя выбары - не простая гульня для Крамля. (...) У структурна слабых рэгіёнах удалечыні ад Масквы назапасілася мноства праблем: беспрацоўе, беднасць, карупцыя, дрэнная інфраструктура і экалогія, - адзначае журналістка. - Выбаршчыкі ўсё часцей даюць Маскве адчуць іх незадаволенасць».

«Крэмль хоча папярэдзіць магчымыя пратэсты і таму загадзя мяняе асобы. Ці атрымаецца такая аперацыя, невядома. Не ў кожным рэгіёне, - паказвае Die Presse, - знойдзецца харызматычная зорка спорту накшталт Бату Хасікава».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках