20 красавiка 2024, Субота, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Бабарыка: Знакамітыя «папіццот» - гэта Шамбала зіхатлівая

5
Віктар Бабарыка: Знакамітыя «папіццот» - гэта Шамбала зіхатлівая
ВІКТАР БАБАРЫКА

Кіраўнік «Белгазпрамбанка» распавёў аб складанай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі.

Крэдытны партфель «Белгазпрамбанка» летась рос «у рамках тых магчымасцяў і задач, якія былі пастаўленыя акцыянерамі», заявіў старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктар Бабарыка на прэс-канферэнцыі пасля гадавога сходу акцыянераў. Бабарыка прызнаў, што задачы гэтыя былі кансерватыўнымі - тэмп росту выявіўся ніжэйшым, чым звычайна ў банка, піша tut.by.

«Абумоўлена гэта двума фактарамі. Відавочна, што сітуацыя няпростая ў Беларусі з пункту гледжання эканомікі. Не скажаш, маўляў, ура, у нас бурны рост. Знакамітыя «папіццот» - гэта Шамбала зіхатлівая, якой, думаю, пара ўжо ставіць помнік - пакуль не дасягнутыя. Другая гісторыя - гэта дэфіцыт рублёвай ліквіднасці. Пакуль шукаюцца варыянты».

Кіраўнік «Белгазпрамбанка» адзначыў, што «трэба сказаць вялікі дзякуй нашым акцыянерам: летась яны канвертавалі частку субарда (субардынаванага крэдыту. - Заўвага. Рэд.), які быў выдадзены нам у статутны фонд, і банк атрымаў дадаткова беларускія рублі».

Бабарыка распавёў, што, як і іншыя буйныя беларускія банкі, «Белгазпрамбанк» летась прыпыняў працу з іпатэчным крэдытаваннем.

«Цяпер мы яе аднавілі. Стаўкі не такія высокія - умоўна кажучы, ва ўсіх ніжэйшыя за 15%. Іншая справа, што, кажуць, у Менску больш не трэба нічога будаваць наогул. А так як большая частка партфеля - крэдытаванне жылля ў Менску, не ведаю, што будзе. Я не бачу вялікага трагізму з крэдытаваннем жылля. Нельга сказаць, што ў Беларусі з іпатэкай усё дрэнна. Адчувальная толькі праблема ставак на фоне мінуўшчыны ільготнага, субсідаванага крэдытавання, да якога ўсе прызвычаіліся. Нібыта 3% на 20 гадоў. Але гэта пытанне дзяржаўнай палітыкі, а не камерцыйных банкаў», - адзначыў старшыня праўлення.

Што да крэдытавання малога бізнэсу, ён заявіў, што раздробны (малы і сярэдні бізнес і фізічныя асобы. - Рэд.) і карпаратыўны партфель плануецца збалансаваць ў суме 50 на 50, і банк да гэтага ідзе. Цяпер доля крэдытавання малога і сярэдняга бізнэсу ўжо перавышае 33% і аб'ёмы растуць больш хутка, чым карпаратыўнага партфеля.

За гэты год доля вырасце прыкладна да 37%. Абмяжоўвае тэмпы росту ўжо згаданы дэфіцыт рублёвай ліквіднасці, але тут банк разлічвае на працу з Банкам развіцця, распавёў Бабарыка. Чакаць, што стаўкі будуць ніжэйшыя за стаўкі рэфінансавання, не даводзіцца, але ўзровень 10-15% праўлення ацаніў як рэальны і прымальны.

Каментуючы пераход Нацбанку ад рэгулявання гранічнага ўзроўню ставак да выкарыстання разліковай велічыні стандартнай рызыкі, Бабарыка адзначыў: «Трэба аддаць належнае - Нацбанк сыходзіць ад абмежаванняў, ён кажа, што будзе сыходзіць ад практыкі абмежаванні маржы, уводзячы інструменты ацэнкі рызыкі. І гэта зусім апраўдана і лагічна. Калі хтосьці ідзе на рызыкоўныя праекты, яны каштуюць больш дорага, адпаведна, высокая рызыка павінна суправаджацца павялічаным адлічэннем у рэзервы. Эканамічныя механізмы кантролю за рызыкамі - гэта выдатна і добра, нашмат лепш, чым проста рэгулятыўныя абмежаванні», - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках