19 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя затрымлівала актывістаў, якія хацелі ўскласці кветкі ў Хатыні

12
Міліцыя затрымлівала актывістаў, якія хацелі ўскласці кветкі ў Хатыні
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Актывісты хацелі ўшанаваць памяць ахвяраў спаленай вёскі.

Праваабаронцам стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі 22 сакавіка затрымалі чальцоў Руху Салідарнасці «Разам» Віктара Кавалькова, Надзею Батуру, Сяргея Мацкойця, Віталя Луховіча, піша ПЦ «Вясна».

Яны ехалі ў Хатынь, каб ускласці там кветкі. Як паведамляе Надзея Батура на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, прычынай затрымання стала нібыта абвінавачванне ў крадзяжы невядомага аўтамабіля. Абставіны той справы не раскрываюцца.

Вядома, што яны дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна г. Менска. Пазней кіраўнік Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык паведаміў у Фэйсбуку: «Тры чалавекі ўжо на волі. Чакаюць кіроўцу, які яшчэ ў РУУС».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках