29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт распавёў, калі беларусы будуць плаціць 100% за «камуналку»

16
Экспэрт распавёў, калі беларусы будуць плаціць 100% за «камуналку»

У чым перакос беларускіх уладаў?

Жыхары Беларусі ў 2019 годзе з улікам падвышэння тарыфаў з 1 студзеня будуць кампенсаваць прыблізна 80,5% выдаткаў за жыллёва-камунальныя паслугі, паведамляе «Белсат».

Пра гэта распавёў 21 сакавіка намеснік начальніка ўправы паліўна-энэргетычнага комплексу, нафтахіміі і ЖКГ Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Дзмітрый Бурдзюгоў, паведамляе БелТА.

Сярод іншага, беларусы будуць аплачваць 100% выдаткаў электраэнэргіі. У газазабеспячэнні стопрацэнтная аплата расходаў прадугледжаная толькі для ўладальнікаў газавых пліт. Да 20% выдаткаў энэргіі на ацяпленне кампенсуюць грамадзяне, паведаміў чыноўнік.

Адзначым, што за 2018 год беларусы павінны былі ўзяць на сябе 76,3% выдаткаў жыллёва-камунальных службаў. Сёння беларусы, а ў першую чаргу жыхары Менска, выплачваюць 100% выдаткаў на каналізацыю, вываз смецця, асвятленне пад'езда, электрычнасць для працы ліфта і ўборку пад'ездаў.

Што цікава, раней беларусы ўжо аплачвалі цалкам і электраэнэргію (нават пераплачвалі), і практычна цалкам ацяпленне, але пасля сітуацыя змянілася. Так, у 2003-м грамадзяне краіны кампенсавалі 107% выдаткаў на электраэнэргію і 98% за ацяпленне.

У каментары belsat.eu Генадзь Каленаў, выканаўчы дырэктар Міжнароднай асацыяцыі мэнэджмэнту нерухомасці, адзначыў, што астатнія 19,5%, якія не аплачваюць беларусы, кампенсуе субсідаванне цеплаэнэргіі.

«Тут як раз вельмі вялікі перакос, бо насельніцтва аплачвае менш за 20% кошту цеплаэнэргіі. Усе астатнія пазіцыі практычна выйшлі на стоадсоткавую акупнасць. Але трэба разумець, што гаворка ідзе пра сярэднестатыстычную лічбу», - сказаў ён.

Напрыклад, тэхнічнае абслугоўванне агулам па краіне аплачваецца на 100%, але пры гэтым жыхары панэльных пяціпавярховікаў з мінімумам інжынерных сістэм трохі пераплачваюць што да сабекошту, а жыхары шматпавярховікаў, дзе шмат розных сістэм, наадварот, недаплачваюць. Аднак агулам атрымаецца лічба 100%.

«Таму, калі мы гаворым пра выхад на 100%, мы гаворым пра сярэднюю лічбу, бо асобныя хатнія гаспадаркі пераплачваюць, а асобныя недаплачваюць», - заявіў экспэрт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках