25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва можа забараніць уезд Лепсу

8
Літва можа забараніць уезд Лепсу
РЫГОР ЛЕПС
ФОТА: MK.RU

З такой ініцыятывай выступілі літоўскія кансерватары.

Вядомаму расейскаму выканаўцу Рыгору Лепсу могуць забараніць уезд у Літву. З такой ініцыятывай выступілі палітыкі партыі кансерватараў. Спявак актыўна падтрымлівае агрэсіўную палітыку Расеі, а з 2013 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за сувязі са злачынным сіндыкатам «Брацкае кола».

Сітуацыю на просьбу сайта Сharter97.org пракаментаваў літоўскі палітык Лаўрынас Кашчунас, адзін з аўтараў ідэі забароны ўезду Лепса ў Літву.

- Як вы ацэньваеце магчымасць уезду Рыгора Лепса ў Літву?

- Негатыўна. Мы не раз звярталіся да адпаведных органаў з просьбай больш уважліва ставіцца да такіх выпадкаў. І я кажу не толькі пра выканаўцаў, а наогул пра людзей, якія абслугоўваюць рэжым Пуціна, выступаюць у Крыме і такім чынам робяць легітымнай яго акупацыю. Цікава, што такія дзеячы быццам бы выпадкова з'яўляюцца ў нас з канцэртамі да або пасля важных святаў у нашай краіне.

На жаль, нам пакуль не стае сістэмнага погляду, хоць нейкія спісы непажаданых асоб з Расеі ў нас прысутнічаюць. Той жа Лепс, напрыклад, ёсць у чорных спісах ЗША, Вялікай Брытаніі і шматлікіх іншых заходніх краін, а ў нашым - не. Было б значна лепш, калі б да нас можна было паклікаць тых расейскіх выканаўцаў, якія супраць рэжыму Пуціна.

- Такія выступы могуць быць элементам своеасаблівай гібрыднай вайны ў культурным полі, якую Расея вядзе супраць Літвы?

- Для Лепса было б занадта шмат гонару - уважаць яго за элемент гібрыднай вайны. Але часцінкай нейкага ўплыву Расеі ў свеце ён з'яўляецца.

- Чаму дагэтуль не з'явіўся нейкі прававы механізм, які мог бы эфектыўна кантраляваць, хто з Расеі прыязджае з выступамі ў Літву?

- Мне здаецца, што гэта пытанне адпаведных крытэраў, якія трэба пашыраць і дапаўняць. Візіт у Літву Рыгора Лепса, чалавека, які знаходзіцца пад санкцыямі ЗША, добра гэта паказаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках