28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі арыштаванае расейскае судна «Запаляр'е»

1
У Гішпаніі арыштаванае расейскае судна «Запаляр'е»
ФОТА: DW

Судна можа «сысці з малатка» за запазычанасці.

Суд у камерцыйных спрэчках гішпанскай правінцыі Гранада наклаў арышт на сухагруз «Запаляр'е», які належыць Мурманскаму марскому параходству, паведаміў DW у пятніцу, 22 сакавіка, капітан порта Матрыль Фернанда Рамас Карона. Падставай для арышту, паводле слоў капітана, стаў пазоў, пададзены адміністрацыяй порта: судна, якое знаходзіцца тут з верасня 2018 года, завінавацілася за стаянку значную суму. Бо кошт знаходжання ля прычала 180-метровага сухагруза штодня складае 3 000 еўраў.

Цярпенне гішпанцаў не бязмежнае

Як растлумачылі карэспандэнту DW у гішпанскім аддзяленні Міжнароднай федэрацыі транспартных рабочых (МФТ), арышт судна мог адбыцца значна раней. У адпаведнасці з заканадаўствам, порт, не атрымліваючы аплату, меў права падаць пазоў ужо праз тры месяцы пасля прыбыцця «Запаляр'я» ў Мотрыль. Аднак партовае начальства праявіла цярпенне і запатрабавала арышту судна, толькі пераканаўшыся, што яго ўладальнік не мае намеру плаціць.

Афіцыйны прадстаўнік МФТ Лус Бас Абалья, а таксама капітан Рамас Карона выказалі «неразуменне бяздзейнасцю» суднаўладальніка ў сітуацыі вакол «Запаляр'я». Хоць пастановы суда яшчэ няма (яна можа з'явіцца найбліжэйшымі тыднямі), існуе рэальная пагроза продажу судна за пазыкі. Такім чынам, Мурманскае параходства, якое часткова належыць расейскай дзяржаве, можа пазбавіцца сухагруза, кошт якога, на ацэнку гішпанцаў, складае не менш за 15 млн еўраў.

«Запаляр'е» - не адзінае мурманскае кінутае судна

Між тым, як адзначыла Бас Абалья, «Запаляр'е» - не выключэнне. Гэта не адзінае судна мурманскай кампаніі, якое фактычна кінулі ў Гішпаніі. З траўня мінулага года ў порце Авілес стаіць «Паўночная Зямля», затрыманая на пазоў Гібральтару за нявыплату запраўкі гаручым. Значную суму завінавацілася судна і за стаянку ў гішпанскім порце.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках