20 красавiка 2024, Субота, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне зафіксавалі рэкордны з 2011 года рост заробкаў

1
У Нямеччыне зафіксавалі рэкордны з 2011 года рост заробкаў

Больш выгадна працаваць у федэральных землях Гесэн, Бадэн-Вюртэмберг і ў Гамбургу.

Намінальны даход жыхароў Нямеччыны ў мінулым вырас на 3,1%, што з'яўляецца рэкордным значэннем з 2011 года. З улікам інфляцыі, рэальны рост заробкаў склаў 1,3%.

Пра гэта паведаміла Федэральная статыстычная ўстанова ў Вісбадэне, піша DW.

На ўсходзе Нямеччыны намінальны даход рос мацней і павялічыўся на 3,6%, у той час у заходніх землях - усяго на 3%. Аднак на захадзе краіны істотна вышэйшы сярэдні заробак - 53 054 еўры на год без выліку падаткаў. На тэрыторыях былой ГДР ён складае 40 334 еўры. У абодвух выпадках статыстыка ахоплівае толькі жыхароў Нямеччыны, якія працуюць на ўмовах поўнай занятасці.

Паводле звестак партала Gehalt.de, больш выгадна працаваць у федэральных землях Гесэн, Бадэн-Вюртэмберг і ў Гамбургу. Агулам у гэтых рэгіёнах плацяць ад 47-51 тысяч еўраў на год без выліку падаткаў. У сталіцах федэральных зямель заробак вышэйшы: у Штутгарце (Бадэн-Вюртэмберг) і Мюнхене (Баварыя) можна разлічваць на 56 тысяч еўраў брута.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках