19 красавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бізнэс-клас па-беларуску: «Штадлер» ездзіць з пабітай шыбай

13
Бізнэс-клас па-беларуску: «Штадлер» ездзіць з пабітай шыбай
ФОТА: ВАСІЛЬ МАЛЧАНАЎ/BELSAT.EU

Цягнік з Гародні ў Менск ездзіць з акном, зацягнутым павуціннем расколін.

Выкарыстанне штадлераўскіх цягнікоў бізнэс-класа павінна было стаць для беларускай чыгункі так званым акном у Еўропу. Але ў выніку сам «Штадлер» ездзіць з акном, зацягнутым павуціннем расколін, піша «Белсат».

Пра такі дэфект нам паведаміла пасажырка цягніка, якая раніцай 16 сакавіка ехала з Гародні ў Менск (цягнік №732ф). Са слоў дзяўчыны, яна спецыяльна брала месца ля акна, каб можна было глядзець на пейзажы па дарозе, але ў выніку паездка была сапсаванай.

«Нічога не відаць, дзьме, спытаць няма ў каго...»

«Калі я толькі садзілася, то не заўважыла, што шыба разбітая, - распавядае гарадзенка. - Бо вакол яшчэ было цёмна. Пазней жа, калі прачнулася, гляджу - яна пабітая цалкам, «у сетачку», як кажуць. Нічога не відаць. А яшчэ з яе дула холадам, то бок, герметычнасці не было. Бяспечна гэта наогул? Не ведаю. Ды і спытаць у цягніку не было ў каго».

Здаецца, самае простае - спытаць у правадніцы. Але правадніца, са слоў пасажыркі, з'явілася толькі аднойчы, калі правярала квіткі. І калі ў старых цягніках быў, прынамсі, куток, дзе правадніцу заўсёды можна было знайсці, то тут і ісці невядома куды.

«Бізнэс-клас у іх лопнуў»

Мы наважылі разабрацца, ці нармалёва, што цягнік бізнэс-класа ездзіць з пабітай шыбай. Звярнуліся ў «Службу падтрымкі пасажыраў Беларускай чыгункі». Там аператар, выслухаўшы гісторыю, адказала, што гэта, вядома ж, «не нармальна» і «парушэнне». Звяртацца параіла праз электронную пошту.

Рэакцыя на наш ліст з прыкладзенымі фота была імгненнай: праз хвілін 10 адказаў аператар, паабяцаўшы ва ўсім разабрацца і перадаць інфармацыю адказным за сітуацыю. На гэтым, мабыць, усё, бо праз тры дні мы так і не атрымалі зваротнай сувязі. Час, за які павінен прыйсці адказ, не агаворваўся, а цягнік далей наварочваў кіламетры з шыбай-павуціннем.

«Ці хачу я нейкай рэакцыі? Так, хачу! - прадаўжае пасажырка. - Я рэгулярна езджу ў Менск па працы. Калі з'явіўся камфортны цягнік, стала аддаваць яму перавагу перад маршруткамі. Сапраўды ж зручней. Але пасля гісторыі з шыбай - ужо не вельмі хочацца. І смех, і грэх: бізнэс-клас у іх лопнуў...»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках