19 красавiка 2024, Пятніца, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР выходзіць з механізму каардынацыі з Паўднёвай Карэяй

13
КНДР выходзіць з механізму каардынацыі з Паўднёвай Карэяй

Cтварэнне гэтага механізму ўважалі за прарыў.

Пхеньян прыняў пастанову выйсці з каардынацыйнага міжкарэйскага бюро, у задачы якога ўваходзіць паскарэнне перамоўнага працэсу паміж КНДР і Сеулам, паведамляе BBC.

Улады Паўднёвай Карэі заявілі, што Пхеньян паведаміў ім пра сваю пастанову ў пятніцу. Паводле звестак Сеула, прадстаўнікі Паўночнай Карэі пакінуць офіс бюро ўжо 22 сакавіка.

Сеул выказаў глыбокае шкадаванне з нагоды пастановы Пхеньяна. Таксама ўлады Паўднёвай Карэі заявілі, што спадзяюцца на хуткае вяртанне прадстаўнікоў Пхеньяна ў бюро.

Паведамленне аб выхадзе са складу бюро рушыла ўслед за правалам перамоў паміж ЗША і Паўночнай Карэяй у Ханоі ў канцы лютага гэтага года. Перамовы паміж Дональдам Трампам і Кім Чэн Ынам скончыліся без якіх-небудзь дамоўленасцяў. Пагадненне ў галоўным пытанні - праблеме ядзернага раззбраення - дасягнутае не было.

Офіс каардынацыйнага бюро размяшчаецца на мяжы дзвюх краін - у паўночнакарэйскім горадзе Кэсане. Пасля стварэння бюро ў прадстаўнікоў Паўднёвай Карэі і КНДР упершыню з часу Карэйскай вайны з'явілася магчымасць узаемадзейнічаць на рэгулярнай аснове.

У бюро працуюць па 20 прадстаўнікоў кожнага з бакоў.

Офіс быў адкрыты ў верасні 2018 года. Яго адкрыццё віталася міжнароднай супольнасцю як вельмі важны крок для наладжвання стасункаў паміж Сеулам і Пхеньянам.

Міністр Паўднёвай Карэі ў справах аб'яднання Чо Мен Гюн заявіў, што існаванне бюро дазваляе дзвюм краінам весці абмеркаванне ўсіх пытанняў цягам 24 гадзін на дзень і 365 дзён на год.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках