19 красавiка 2024, Пятніца, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амэрыканскія вайскоўцы праводзяць самыя буйнамаштабныя вучэнні ў Польшчы

1
Амэрыканскія вайскоўцы праводзяць самыя буйнамаштабныя вучэнні ў Польшчы
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Вучэнні праходзяць на Драўска-Паморскім вайсковым палігоне.

Бранятанкавая дывізія войска ЗША праводзіць вучэнні на тэрыторыі Польшчы для перакідвання сіл хуткага рэагавання NATO ва Усходнюю Еўропу. Вучэнні праходзяць на Драўска-Паморскім вайсковым палігоне, паведамляе "Польскае радыё".

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак сказаў, што гэта першыя вучэнні падраздзяленняў войска ЗША такога маштабу.

«Больш за 1500 амэрыканскіх жаўнераў, некалькі сотняў адзінак абсталявання было дастаўлена ў Польшчу на вучэнні на Драўска-Паморскім вайсковым палігоне. Усё гэта даводзіць значную ўцягнутасць войска ЗША ў гарантаванне бяспекі на ўсходнім флангу NАТО, а перш за ўсё ў Польшчы», - заявіў кіраўнік Мінабароны Польшчы.

На палігоне ў Польшчы вайскоўцы з 12-й механізаванай дывізіі і 11-й танкавай дывізіі Войска Польскага брацьмуць удзел у вучэннях з амэрыканцамі. Манеўры працягнуцца некалькі тыдняў.

«Для нас важна, каб польскія і амэрыканскія жаўнеры знайшлі агульную мову. Такім чынам мы б маглі ўзмацніць абараназдольнасць нашай краіны і адпудзіць патэнцыйнага ворага», - дадаў Марыюш Блашчак.

Кіраўнік Мінабароны таксама адзначыў, што Варшава і Вашынгтон вядуць інтэнсіўныя перамовы на тэму далейшага павелічэння прысутнасці войскаў ЗША ў Польшчы. Ён нагадаў, што тыдзень таму адбыліся перамовы прадстаўнікоў польскага ўраду і намесніка міністра абароны ЗША ў палітычных пытаннях Джонам Рудам аб размяшчэнні сталай амэрыканскай базы на тэрыторыі Польшчы. Урад ужо некалькі месяцаў займаецца пытаннем разгортвання базы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках