25 красавiка 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent спусціўся ніжэй за $67 за барэль

1
Кошт нафты Brent спусціўся ніжэй за $67 за барэль

Запаволенне росту ў еўразоне абрынула цану нафты.

Цана нафты маркі Brent сёння, 22 сакавіка 2019 года, апусцілася ніжэй за 67 даляраў за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі біржавых таргоў на сайце РБК.

Так, на 18:32 менскага часу кошт барэля нафты Brent складаў 66,58 даляра. Гэта на 2,5% вышэй за ўзровень закрыцця папярэдніх таргоў.

Адзначым, цана нафты падае праз асцярогу, звязаную з запаволеннем эканамічнага росту - інвестараў палохаюць вельмі слабыя звесткі аб бізнэс-актыўнасці ў еўразоне і асабліва ў Нямеччыне.

Паведамляецца, што папярэдні індэкс кіраўнікоў закупаў (PMI) у перапрацоўчай прамысловасці Нямеччыны ўпаў у сакавіку да рэкорднага мінімуму - 44,7 пункта, тады як у лютым ён складаў 47,6 пункта. Падзенне індэкса тлумачаць напружанасцю ў сфэры сусветнага гандлю. У той жа час зборны PMI ў еўразоне ў гэтым месяцы апусціўся да 51,3 пункта з 51,9 пункта ў лютым.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках