23 красавiка 2024, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Цімашэнка можа зняць сваю кандыдатуру на карысць Зяленскага

12
Палітолаг: Цімашэнка можа зняць сваю кандыдатуру на карысць Зяленскага
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА

Пакуль Цімашэнка і Парашэнка змагаюцца за другое месца, лідарам у рэйтынгах застаецца Зяленскі.

Лідарка "Батьківщини" Юлія Цімашэнка можа падтрымаць кандыдата ў прэзідэнты Украіны, актора Уладзіміра Зяленскага яшчэ ў першым туры для перамогі дэмакратычных сіл, заявіў у сваім Facebook палітолаг Кірыл Сазонаў, паведамляе gordonua.com.

"Дарэчы, цікавы тэставы варыянт. Юлія Цімашэнка з усіх шчытоў, з тэлевізара, радыё і Youtube даводзіць, што краіне патрэбныя перамены. Што для яе самае галоўнае - не асабовая ўлада, а адхіленне [прэзідэнта Пятра] Парашэнкі ад улады. Я, шчыра кажучы , не вельмі ў гэта веру, але дапусцім. дапусцім, што Цімашэнцы ўлада зусім не патрэбная, а ёй сапраўды "баліць за Украіну за Парашэнкам-прэзідэнтам". Паверым на сэкунду? Дармо, ёсць выдатная развязка. Пакуль Цімашэнка і Парашэнка змагаюцца за другое месца , лідарам у рэйтынгах застаецца Зяленскі. Пані Юлія можа зняць сваю кандыдатуру на ягоную карысць. Гэта, як ні круці, дадасць яму выбаршчыкаў і значна павялічыць шанцы на перамогу. Дыак як, рызыкне пані Юлія пайсці на гэты крок да першага тура, а не пасля пралёту (цалкам магчымага) міма другога? Толькі без умоў і абяцанняў кадравых квот. Проста дзеля перамен, пра якія яна апавядае? Тады я паверу. Вашы стаўкі, шаноўнае панства?" - напісаў Сазонаў.

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Выбарчая кампанія стартавала 31 снежня 2018 года. 8 сакавіка Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковы спіс з 39 кандыдатаў у прэзідэнты.

Паводле звестак супольнага апытання групы SOCIS і Інстытута стратэгічных даследаванняў і прагнозаў "Янус", праведзенага з 9-га да 14 сакавіка 2019 года, Зяленскі атрымаў найбольшую падтрымку сярод тых, хто мерыцца ўзяць удзел у галасаванні - 20,5%. Парашэнка набраў бы 13,3% галасоў, за Цімашэнку ахвочыя прагаласаваць 9,5% рэспандэнтаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках