23 красавiка 2024, aўторак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Праца над гандлёвай угодай з Кітаем ідзе добра

3
Трамп: Праца над гандлёвай угодай з Кітаем ідзе добра
ДОНАЛЬД ТРАМП

Са слоў прэзідэнта ЗША, праблем у перамовах няма.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў, што гандлёвыя перамовы з Кітаем прасоўваюцца і канчатковае пагадненне, мусібыць, будзе ўкладзенае. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ягоныя словы падчас тэлевізійнага інтэрв'ю, інфармуе rbc.ua.

Трамп дадаў, што ягоны заклік на некаторы час пакінуць у дзеянні мыты на імпарт кітайскіх тавараў не сведчыць аб праблемах у перамоўным працэсе.

Трамп таксама сказаў, што чакае захавання 25%-х мытаў на еўрапейскія лёгкія грузавікоў на фоне працягу паралельна гандлёвых перамоў з Еўрапейскім звязам, аднак кампаніі змогуць унікнуць іх, калі будуць будаваць фабрыкі ў ЗША.

"Работа над пагадненнем ідзе вельмі добра. Паглядзім, што выйдзе", - сказаў Трамп тэлеканалу Fox Business Network. "- Я думаю, угода, мабыць, адбудзецца. Я думаю, ім гэта вельмі трэба".

У адказ на пытанне пра тое, што азначаюць ягоныя каментары раней на гэтым тыдні аб захаванні амэрыканскіх мытаў на кітайскія тавары яшчэ на нейкі перыяд часу, і ці сведчаць яны пра праблемы ў перамовах, Трамп сказаў: "Не, зусім не".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках