25 красавiка 2024, Чацвер, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Ісламская дзяржава страціла 100% свайго халіфата

3
Трамп: Ісламская дзяржава страціла 100% свайго халіфата
ДОНАЛЬД ТРАМП

Прэзідэнт ЗША абвясціў пра поўную перамогу над баевікамі ІД у Сірыі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра поўную перамогу над баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава ў Сірыі.

У Белым доме паведамілі, што ІДЗІЛ страціла ўсе свае тэрыторыі ў Сірыі, паведамляе The Hill.

Прэс-сакратарка Белага дома Сара Сандэрс прадэманстравала журналістам, якія суправаджаюць Трампа на борце Air Force One, карту з тэрытарыяльнымі стратамі ІДЗІЛ.

Трамп пазней укінуў копію карты журналістам, заявіўшы, што на ёй намаляваны халіфат, знішчаны «паводле стану на мінулую ноч».

З ягоных слоў, Ісламская дзяржава пераможаная «на 100 адсоткаў».

Нагадаем, што ў 2014 годзе верхавод ІДЗІЛ Абу Бакр аль-Багдадзі абвясціў так званы халіфат ІДЗІЛ на шырокіх тэрыторыях Ірака і Сірыі. У 2017 годзе ІДЗІЛ пачала імкліва губляць раней захопленыя тэрыторыі на Блізкім Усходзе.

На пачатак 2019 года, баевікі ІДЗІЛ, якія кіравалі халіфатам памерам прыкладна з Брытанію, кантралявалі менш за адзін працэнт тэрыторыі Сірыі. Іракскае войска заявіла, што цалкам вызваліла ад баевікоў ІДЗІЛ свае тэрыторыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках