25 красавiка 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Кітайскае кіраўніцтва «БелДжы» ўвяло рэйтынгавую сістэму для працаўнікоў

39
«Баста!»: Кітайскае кіраўніцтва «БелДжы» ўвяло рэйтынгавую сістэму для працаўнікоў

Балы ў супрацоўнікаў будуць забіраць за найменшую правіну.

Нам пішуць супрацоўнікі «БелДжы». Пры тым, што заробак звычайных працоўных з улікам прэмій там складае, як мы ўжо паведамлялі раней, блізу 200$, цяпер і з яго атрыманнем могуць узнікнуць праблемы. Кітайскае кіраўніцтва прадпрыемства цяпер наважыла ацэньваць супрацоўнікаў у балах, адымаючы іх за найменшую правіну, піша Telegram-канал «Баста!».

За што ж будуць караць рабочых?

За хваробу пры наяўнасці бальнічнага - 2 балы ў дзень.

За спазненне на працу на 5 хвілін - 1 бал.

За сыход з працоўнага месца без дазволу - 2 балы.

Таксама цяпер нельга сядзець падчас працы альбо «займацца іншымі справамі, не звязанымі з працай». Да такіх належыць у тым ліку і адказ на тэлефонны званок або размова з іншым супрацоўнікам. Таксама штраф у некалькі балаў.

Кожны тыдзень будзе выбірацца проста «горшы работнік». Яго, калі не звольняць, дадаткова пазбаўляюць 2 балаў.

Колькасць «штрафных» балаў напрамую ўплывае на памер заробку. Захварэў, пару разоў пагаварыў па тэлефоне, адлучыўся ў прыбіральню, не спытаўшы дазволу - нават указаных у кантракце 200$ не відаць, як сваіх вушэй. А на беларускі Працоўны кодэкс кітайскаму кіраўніцтву пляваць.

Цікава, ці будуць пераймаць «перадавы досвед» на іншых прадпрыемствах?

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках