19 красавiка 2024, Пятніца, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне Грыцэнка выклікаў Зяленскага на адкрытыя дэбаты

13
Ва Украіне Грыцэнка выклікаў Зяленскага на адкрытыя дэбаты
АНАТОЛЬ ГРЫЦЭНКА

Кандыдат у прэзідэнты Украіны заявіў, што «людзі павінны пачуць адказы».

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Анатоль Грыцэнка заклікаў лідара прэзідэнцкіх рэйтынгаў Уладзіміра Зяленскага выйсці на дэбаты ў жывым эфіры, піша "Новое время".

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Я публічна заклікаю Уладзіміра Зяленскага выйсці са мной на прамыя дэбаты, і не аднаго, а са сваёй пяцёркай, і пагаварыць пра ключавыя праблемы, якія хвалююць людзей. Я не ведаю, хто пераможа на гэтых дэбатах, але людзі павінны пачуць адказы, а не купляць ката ў мяшку», - напісаў Грыцэнка.

Ён адзначыў, што гатовы да правядзення дэбатаў з Зяленскім у жывым эфіры на любым тэлеканале з любымі вядоўцамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках