20 красавiка 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарожны падатак у Беларусі могуць не скасаваць з 1 красавіка

17
Дарожны падатак у Беларусі могуць не скасаваць з 1 красавіка
ФОТА: KP.BY

Не выключана, што будзе абвешчаная новая дата.

Дарожны падатак, які спаганяўся да праходжання тэхнічнага агляду аўтамабіля можа захавацца. Планавалася, што з 1 красавіка ўвойдуць у дзеянне новыя правілы выплаты грашовага збору, які перастане быць часткай абавязковай праграмы тэхагляду, піша slovodelu.by.

Аднак, праект указа Лукашэнкі толькі зараз паступіў яму на подпіс, за 10 дзён да запланаванага тэрміну пераходу на новыя правілы аплаты. Не выключана, што будзе абвешчана новая дата, з якой уладальнікам аўто трэба будзе аплачваць падатак паводле новай схемы. Нагадаем, што беларусы змогуць заплаціць за дарогі самастойна праз інтэрнэт або банкаўскі плацёж. Пры гэтым плата будзе брацца за каляндарны перыяд карыстання дарогамі. Мінімальны - адзін месяц. Раней трэба было ўносіць плату за год ці за два гады, калі для аўтамабіля быў прадугледжаны працяглы перыяд паміж тэхнічным аглядам.

Пасля падпісання Лукашэнкам адпаведных дакументаў, аўтааматары змогуць выбіраць - аплачваць дарогі на адзін месяц ці на год. Для тых, хто «купляе» права карыстацца дарогамі на 12 месяцаў прадугледжаная скідка.

Кантралявацца аплата будзе камерамі відэаназірання па рэгiстрацыйнаму нумару аўто. Калі нумар не будзе зарэгістраваны ў базе плацельшчыкаў падатку, то ўладальнік аўто павінен будзе ўнесці падвойную аплату. У будучыні камеры назірання будуць фіксаваць і іншыя парушэнні правілаў дарожнага руху. Цяпер ідзе тэставанне распазнання такіх парушэнняў, як выезд за стоп-лінію на скрыжаваннях, размова праз мабільны тэлефон і не прышпілены рэмень бяспекі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках