23 красавiка 2024, aўторак, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ЗША могуць прызнаць Галанскія вышыні ізраільскімі ўжо на наступным тыдні

10
Reuters: ЗША могуць прызнаць Галанскія вышыні ізраільскімі ўжо на наступным тыдні
ІЗРАІЛЬСКІЯ САЛДАТЫ НА ГАЛАНСКІХ ВЫШЫНЯХ
ФОТА: REUTERS

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа рыхтуе афіцыйны дакумент.

ЗША могуць прызнаць суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі ўжо на наступным тыдні, зараз адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа занятая падрыхтоўкай адпаведнага дакумента, які афіцыйна замацуе прызнанне, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters са спасылкай на ўласныя крыніцы ў Белым доме, паведамляе "Гордон".

Так, прадстаўнік прэзідэнта ЗША паведаміў, што Белы дом рыхтуе дакумент для кадыфікацыі прызнання Галан за Ізраілем; дакумент могуць падаць на подпіс Трампу ўжо на наступным тыдні. Магчыма, гэта будзе панядзелак, 25 сакавіка, калі прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху наведае Вашынгтон з афіцыйным візітам.

У 1967 годзе ў выніку шасцідзённай вайны з Егіптам, Сірыяй, Іарданіяй, Іракам і Алжырам Ізраіль разбіў праўзыходныя сілы арабскіх дзяржаў і пашырыў свае тэрыторыі. Былі захопленыя Сінайскі паўвостраў, сектар Газа, заходні бераг ракі Ярдан, Усходні Ерусалім і Галанскія вышыні, акрамя іх усходняй часткі. Пад ціскам ААН частку захопленых тэрыторый Ізраілю давялося ачысціць, аднак Галанскія вышыні засталіся пад яго кантролем і ў снежні 1981 году Кнэсет прыняў рэзалюцыю аб распаўсюдзе ізраільскай юрысдыкцыі на іх тэрыторыю.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках