25 красавiка 2024, Чацвер, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка пракаментаваў візіт Бойкі і Медведчука ў Маскву

16
Парашэнка пракаментаваў візіт Бойкі і Медведчука ў Маскву
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: EPA/UPG

Парашэнка заявіў, што Бойка і Медведчук хочуць павесіць Украіну на «газавую галінку».

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Юрый Бойка і кум прэзідэнта Расеі Віктар Медвядчук перамовамі з кіраўніцтвам Расеі спрабуюць павесіць Украіну на «газавую галінку». Пра гэта на радзе рэгіянальнага развіцця ў Чарнаўцах паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, паведамляе liga.net.

Бойка і Медвядчук у Маскве абмяркоўвалі канфігурацыю будучай кааліцыі, дадаў кіраўнік дзяржавы.

«Яны абмяркоўваюць, як павесіць зноў Украіну на расейскай газавай галінцы. Яны ўжо хаўрусы абмяркоўваюць, якія будуць створаныя пасля прэзідэнцкіх выбараў і пасля парламенцкіх выбараў», - падкрэсліў Парашэнка.

Учора, 22 сакавіка, у Маскве прэм'ер краіны-агрэсара Дзмітрый Мядзведзеў правёў сустрэчу з Бойкам і Медведчуком. На сустрэчы таксама прысутнічаў кіраўнік праўлення Газпрома Аляксей Мілер. Удзельнікі заявілі, што сустрэліся для правядзення «эканамічных перамоваў».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках