24 красавiка 2024, Серада, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джымі Картэр пабіў рэкорд даўгалецця сярод прэзідэнтаў ЗША

4
Джымі Картэр пабіў рэкорд даўгалецця сярод прэзідэнтаў ЗША
ДЖЫМІ КАРТЭР
ФОТА: AP

23 сакавіка 39-му прэзідэнту ЗША споўнілася 94 гады і 173 дні.

Джымі Картэр, 39-ы прэзідэнт ЗША, устанавіў рэкорд даўгалецця сярод амерыканскіх лідараў. 23 сакавіка 2019 года яму споўнілася 94 гады і 173 дні, паведаміла Расейская служба «Голасу Амерыкі».

У спіс доўгажыхароў, якія перасягнулі 90-гадовы рубеж, уваходзяць другі прэзідэнт ЗША Джон Адамс, 40-ы прэзідэнт Рональд Рэйган і 41-ы прэзідэнт Джордж Буш-старэйшы.

Картэр кіраваў Злучанымі Штатамі з 1977 да 1981 года. Ён таксама застаецца рэкардсменам сярод амерыканскіх прэзідэнтаў, якія даўжэй за ўсіх займаліся актыўнай палітычнай і грамадскай дзейнасцю пасля сыходу з Белага дома. Да 2012 года гэты рэкорд належаў 31-у прэзідэнту Герберту Гуверу, які дажыў да 90 гадоў.

У жніўні 2015 года стала вядома пра цяжкае анкалагічнае захворванне Джымі Картэра. Пасля аперацыі і агрэсіўнага плана лячэння з радыё- і хіміятэрапіяй яму ўдалося вылечыцца.

Джымі Картэр, якому ў кастрычніку споўніцца 95 гадоў, і ягоная 91-гадовая жонка Разалін прадаўжаюць удзельнічаць у штогадовым мерапрыемстве «Працоўны праект Джымі і Разалін Картэр», якое праводзіцца імі супольна з некамерцыйнай арганізацыяй «Асяроддзе пражывання для чалавецтва» (Habitat for Humanity). Гэты фонд займаецца будаўніцтвам дамоў ва ўсім свеце для маючых патрэбу ў жыллі людзей.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках