25 красавiка 2024, Чацвер, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуайдо абмеркаваў з вайскоўцамі пытанне змены ўлады ў Венесуэле

3
Гуайдо абмеркаваў з вайскоўцамі пытанне змены ўлады ў Венесуэле
ФОТА: BLOOMBERG

Паводле ацэнак Гуайдо, ад 80 да 85% вайскоўцаў «перакананыя ў неабходнасці пераменаў у Венесуэле.

Хуан Гуайдо, які абвясціў сябе часовым прэзідэнтам Венесуэлы, у інтэрв'ю Reuters распавёў, што яго прыхільнікі абмяркоўвалі пытанне змены ўлады ў краіне з высокапастаўленымі вайскоўцамі. Паводле ацэнак Гуайдо, ад 80 да 85% вайскоўцаў «перакананыя ў неабходнасці пераменаў у Венесуэле», паведамляе РБК.

Дыктатар Венесуэлы Нікалас Мадура страціў здольнасць «фінансаваць палітычны шантаж» для ўтрымання ўлады, дзякуючы ціску з боку замежных дзяржаў. «Спрацаваў дыпламатычны ціск, эканамічны ціск і ціск на актывы», - сказаў Гуайдо.

Напярэдадні Гуайдо паведаміў, што ягоныя прыхільнікі рыхтуюць аперацыю «Свабода» па захопу ўлады ў Венесуэле. Падставай для правядзення аперацыі стала затрыманне кіраўніка апарата лідара апазіцыі Раберта Марэра.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках