25 красавiка 2024, Чацвер, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец спрабаваў вывезці з Інданэзіі арангутана ў куфры

10
Расеец спрабаваў вывезці з Інданэзіі арангутана ў куфры
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА
ФОТА: KARTINKI24

Акрамя арангутанга, у багажы расейца знайшлі двух геконаў і пяць яшчарак.

Грамадзянін Расеі Андрэй Жасткоў быў затрыманы ў аэрапорце Нгура Раі на Балі, Інданэзія, за спробу нелегальна вывезці з краіны арангутана ў куфры.

Пра гэта піша nv.ua са спасылкай на Reuters.

Затрыманы меў ляцець у Расею.

Двухгадовага самца арангутана выявілі падчас сканавання багажу. Са слоў паліцыянтаў, жывёліну, напэўна, нашпігавалі сонным сродкам і паклалі ў куфар.

Акрамя арангутанга, у багажы Жасткова знайшлі двух геконаў і пяць яшчарак.

Ніякіх абвінавачванняў расейцу пакуль не выставілі.

Улады Інданэзіі спрабуюць змагацца з нелегальным гандлем дзікай жывёлай, аднак ён застаецца вельмі распаўсюджаным у краіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках