20 красавiка 2024, Субота, 3:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ва Украіне: рэйтынг кандыдатаў у прэзідэнты

6
Выбары ва Украіне: рэйтынг кандыдатаў у прэзідэнты

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года.

Лідарам прэзідэнцкага рэйтынгу з'яўляецца заснавальнік і мастацкі кіраўнік студыі «Квартал 95» Уладзімір Зяленскі. Пра гэта сведчаць звесткі апытання цэнтра сацыялагічных даследаванняў імя Міхаіла Драгаманава, вынікі якога апублікаваныя 22 сакавіка.

У выбарах гатовыя дакладна гатовыя ўдзельнічаць 58,9% апытаных.

Сярод тых, хто мае намер браць удзел у галасаванні, вынікі размеркаваліся так:

- за Зяленскага гатовыя прагаласаваць 20,5%;

- за дзейнага прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі - 17,3%;

- за лідара парламенцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Юлію Цімашэнку - 12,1%;

- за пазафракцыйнага народнага дэпутата, заснавальніка «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» Юрыя Бойку - 8,4%;

- за лідара партыі "Грамадзянская пазіцыя" Анатоля Грыцэнку - 7,7%;

- за лідара парламэнцкай фракцыі Радыкальнай партыі Алега Ляшко - 5,5%;

- за экс-начальніка Галоўнай управы вайсковай выведкі Мінабароны, былога старшыню Службы бяспекі Украіны, генерал-палкоўніка Ігара Смяшку - 4,3%;

Апытанне праводзілася з 9 да 18 сакавіка метадам тэлефоннага інтэрв'ю ва ўсёй Украіне, акрамя часова акупаваных тэрыторый. Было апытана 1 800 паўналетніх рэспандэнтаў, статыстычная хібнасць не перасягае 2,3%.

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Выбарчая кампанія стартавала 31 снежня 2018 года. 8 сакавіка Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковы спіс з 39 кандыдатаў у прэзідэнты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках