20 красавiка 2024, Субота, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За мяжой у беларусаў завіслі запазычанасці на сотні мільёнаў даляраў

2
За мяжой у беларусаў завіслі запазычанасці на сотні мільёнаў даляраў

Скандал з Туркменістанам - гэта яшчэ толькі малая частка айсберга.

У пачатку сакавіка стала вядома, што на беларусаў падалі пазоў у Стакгольмскі арбітраж. Але акрамя разборак з Туркменістанам ёсць яшчэ нямала болевых месцаў ва ўзаемных разліках.

У распараджэнне banki24.by патрапілі першыя вынікі разлікаў паводле замежных запазычанасцяў за 2019 год.

Звесткі па пратэрмінаванай знешняй дэбіторцы і крэдыторцы даступныя на 1 лютага. Ёсць два тыпы запазычанасці, якія ўлічваюць улады - запазычанасць перад арганізацыямі Беларусі (знешняя дэбіторыка) і запазычанасць арганізацый Беларусі (знешняя крэдыторка).

Такія абавязанні з прапушчанымі тэрмінамі выплаты называюцца пратэрмінаванымі. За першы месяц 2019 года якасць знешняй дэбіторкі і крэдыторкі ўпала.

Доля пратэрміноўкі ў знешняй крэдыторцы вырасла з 8,5% да 9,1%, у знешняй дэбіторцы - з 9,9% да 10%. Выплата якасці разлікаў закранула большасць рэгіёнаў Беларусі.

На 1 лютага самымі праблемнымі па знешняй крэдыторцы былі Берасцейская і Магілёўская вобласці. У гэтых рэгіёнах доля пратэрміноўкі беларускіх прадпрыемстваў знешняму свету склала 24% і 18,1% адпаведна.

Паводле знешняй дэбіторцы самая высокая доля пратэрміноўкі была ў прадпрыемстваў Гомельскай і Магілёўскай абласцей - 13,5% і 18,2%.

Усяго на 1 лютага сума праблемнай знешняй крэдыторкі беларускіх прадпрыемстваў склала 930 млн BYN у эквіваленце. За студзень 2019 года яна вырасла на 5,5%. Праблемная знешняя дэбіторыка дасягнула 892 млн BYN (+0,2% за месяц).

Найбуйнейшыя даўгі сфармаваліся перад прадпрыемствамі з Расеі - 273,4 млн BYN. У беларускіх рублях гэтая запазычанасць вырасла за месяц на 18,3%.

Аднак больш як 70% разлікаў Беларусі з Расеяй вядзецца ў расейскіх рублях. Выключэнне складаюць толькі плацяжы за нафту і газ. Таму лагічна палічыць дынаміку праблемнай запазычанасці і ў грошах суседняй краіны.

Дык вось, у расейскіх рублях пратэрміноўка па знешняй крэдыторцы з РФ павялічылася на 12,7% - да 8 369 млн RUB. Гэтыя грошы не аддаў расейцам беларускі бок. Аднак Расея пратэрмінавала Беларусі яшчэ большую суму - 10 682 млн RUB.

Паміж 1 студзеня і 1 лютага 2019 году пазыкі РФ перад намі выраслі на 3,1%. Зрэшты, расейцы ў ланцужках доўгу хутчэй за ўсё значацца па прынцыпе рэгістрацыі кампаній. На самай справе гэта прадпрыемствы тавараправоднай сеткі беларускіх прадпрыемстваў прамысловасці. Беларусы адгружаюць прадукцыю на экспарт авансам, а ўжо расейскія "дочкі" доўгі час не могуць расплаціцца з «маці» ў РБ.

Пазыка Туркменістана перад Беларуссю паменшылася да 1 лютага з 91,7 да 77 млн BYN. Адносна невялікая сума пратэрміноўкі звязана з тым, што туркмены толькі часткова прызнаюць запазычанасць па будаўніцтве Гарлыкскага калійнага камбіната.

15 сакавіка беларускі падрадчык на будаўніцтве калійнага камбіната апублікаваў паведамленне, паводле якога ён яшчэ ў студзені заявіў пазоўныя патрабаванні на 150 млн USD. Калі Стакгольмскі арбітраж абавяжа выплаціць гэтыя грошы туркменскі бок, пратэрміноўка па Туркменістане падвысіцца прыкладна ў 5 разоў у параўнанні з бягучай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках