25 красавiка 2024, Чацвер, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ў размове з міністрам спорту: Мазгоў няма!

28
Лукашэнка ў размове з міністрам спорту: Мазгоў няма!

Дыктатар знерваваўся праз «Менскую лыжню».

Лукашэнка, пабываўшы на лыжаролернай трасе ў аграгарадку Мір у Берасцейскай вобласці, раскрытыкаваў міністра спорту Сяргея Кавальчука за тое, што стрэльбішча «Менскай лыжні» было адвезенае ў Раўбічы, паведамляе tut.by.

Са слоў карэспандэнта АНТ, памер стрэльбішча ў Міры «пакуль не дае як след размахнуцца юным талентам».

- А вы ў Раўбічы адвезлі стрэльбішча то, менскае! Мазгоў у вас няма! Прывязіце і аддайце сюды Лісу (старшыні Берасцейскага аблвыканкама). А яны ў Раўбічы завезлі! Навошта яно ў Раўбічах, растлумач мне? Навошта, там ёсць стрэльбішчы. Ты павінен быў зняць і паставіць там, дзе яно патрэбнае. Трэба было адразу вывезці і паставіць! - сказаў Лукашэнка.

І дадаў, звяртаючыся да Анатоля Лісу:

- Забірай яго сабе!

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках