20 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Можна паставіць двойку за 23 памылкі ў тэксце? Ні ў якім разе!»

16
«Можна паставіць двойку за 23 памылкі ў тэксце? Ні ў якім разе!»

Дзіўныя асаблівасці сучаснай беларускай школы.

Чытачка газеты «Свободные новости плюс», настаўніца з Менска Т.К. Караліна даслала ў рэдакцыю нататку пра асаблівасці сучаснай беларускай школы.

«Калі хтосьці не зразумеў дагэтуль, што ўсё пачынаецца са школьнага парога, то так нам усім і трэба.

- Кіроўца не справіўся з кіраваннем, колькасць ахвяр удакладняецца;

- медсястра напаіла немаўля перакісам вадароду;

- атруціліся аб’едкамі, дзеці ў бальніцы;

- выкінулі ў смеццеправод дзіця...

Гэта, фігуральна кажучы, зрабілі мае былыя двоечнікі, троечнікі. Ім усё роўна, як руліць, каго цкаваць і куды каго выкідаць.

Яны праседзелі 9-11 гадоў з галавой пад партай, нічога не робячы, ведаючы, што ім выдадуць «тур у жыццё». Настаўнікі, якія маладзейшы і больш разумныя, берагуць сябе, ставячы ад 8 да 10 балаў паводле прынцыпу: увайшоў у клас - 2 балы, сеў за стол - 2 балы, адкрыў сумку - 2, дастаў падручнік - 2 балы, зразумеў, што гэта фізіка, а не ангельская мова, - 2 балы. Разам - 10 балаў - «выдатнік».

Шмат такіх развялося. І настаўнікаў, якія на ўроках расслабляюцца, прыкрываючыся добрымі адзнакамі ад дзяцей і бацькоў, як цяпер модна выяўляцца, «законных прадстаўнікоў». А за ўрок шмат што можна паспець: зняць з пазногцяў стары лак, пакрыць новым лакам, паспець папіць кавы з кексікам, пагаварыць з залётнікам па мабільніку. Дзеці таксама «пры справе»: гуляюць з тэлефонамі, пускаюць самалёцікі (у настаўніка - таксама). Хто ж адмовіцца ад такіх урокаў? Ніхто. Галоўнае, што ўсе задаволеныя!

Прыйдзе праверка? Прыйдзе і пойдзе. Нікому нельга псаваць паказчыкі амаль што ідэальнай краіны.

Дырэктар школы, адной з лепшых у Фрунзенскім раёне сталіцы, патрабуе ад настаўніка, каб адзнакі ўзгадняліся па тэлефоне з бацькамі.

- Ці можна паставіць Наташаньцы двойку? За 23 памылкі ў тэксце?

- Ні ў якім разе! У Наташаньцы ўсё добра па геаграфіі. Англійская ёй не патрэбная.

7-ы клас, урок ангельскай.

- З якімі краінамі мяжуе Беларусь?

Адказваць трэба па-ангельску. Адказвае па-расейску:

- З Турцыяй і Грэцыяй.

- Чаму?

- Мама з «цёцяй Кацяй» туды ездзяць кожны год, значыць, мяжуе...

Так, мы, Беларусь - на Чорным моры, якое называецца Менскім. Збоку - Турцыя, з іншага - Грэцыя, «дзе піраміды розныя».

Калі разагнаць школы, ніхто і не заўважыць. Можа, толькі БРСМ спахопіцца: «актыўных сяброў» стане менш. Што робяць «актыўныя» ў школе - гэта смешнае пытанне: іх, двухметровых, настаўнікі за ручку водзяць».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках