18 красавiка 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сляды антысемітаў у Курапатах вядуць у «рэстарацыю на касцях»?

Сляды антысемітаў у Курапатах вядуць у «рэстарацыю на касцях»?
ФОТА: TUT.BY

Плямы сіняй фарбы, падобнай на тую, якой карысталіся вандалы, знайшлі каля скандальнай рэстарацыі.

У Курапатах адбыўся новы акт вандалізму: невядомыя размалявалі сіняй фарбай некалькі памятных знакаў, у тым ліку той, які шануе памяць габрэяў, загінулых ва ўрочышчы. Фатаграфіі з месца здарэння выклаў актывіст Дзяніс Урбановіч. На памятных знаках намаляваная зорка Давіда і зробленыя надпісы.

Абаронцы Курапатаў выклікалі на месца супрацоўнікаў Следчага камітэта. Сінюю фарбу пазней знайшлі на бруку каля рэстарацыі «Поедем поедим», размешчанай ля месца масавага захавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Як паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на актывіста Анатоля Навумовіча, супрацоўнікі СК узялі кроплі фарбы з бруку на экспэртызу.

Рэстарацыя адмовілася паказаць запісы з камер відэаназірання, спаслаўшыся на тое, што патрэбен ордэр. У гэты ж час адбылося яшчэ адно здарэнне: каля брамы рэстарацыі з'явіўся мужчына, які распыліў газ з балончыка ў актывістаў, ахову і супрацоўніка спецслужбаў у цывільным. Мужчыну затрымалі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках