23 красавiка 2024, aўторак, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пратэст супраць акумулятарнага завода прайшоў пад музыку

3
У Берасці пратэст супраць акумулятарнага завода прайшоў пад музыку

У акцыі ўзялі ўдзел больш за 250 берасцейцаў.

Удзень 24 сакавіка на плошчы Леніна ў Берасці прайшло традыцыйнае «кармленне галубоў» на знак пратэсту супраць акумулятарнага завода, піша «Брестская газета».

Адбылося яно нягледзячы на тое, што плошча была занятая - гарадскі аддзел па НС праводзіў мерапрыемства ў рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

Пасля кармлення пратэстоўцы прайшлі цэнтральнымі вуліцамі горада да кінатэатра «Беларусь», дзе некаторы час пастаялі і разышліся.

Нагадаем, будаўніцтва акумулятарнага завода «АйПаўэр», які ўваходзіць у склад «Першай акумулятарнай кампаніі», пачалося ў СЭЗ «Брэст» у канцы 2017 года, а ўжо ў пачатку 2018 года ў рэгіёне разгарнулася кампанія супраць гэтага прадпрыемства. Больш за год ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта.

З 4 сакавіка мінулага года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць будаўніцтва гэтага завода. Толькі адзін раз улады дазволілі ім сабрацца і пратэставаць - мітынг «Берасцейкі супраць свінцу» прайшоў 29 красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабраў блізу 2 000 чалавек. Пасля гэтага шматлікія заяўкі на правядзенне мітынгаў і пікетаў супраць завода былі пакінутыя без задавальнення.

Запуск акумулятарнага завода поўнага цыклу вытворчасці першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы года. Паводле апошніх звестак, першую партыю прадукцыі на акумулятарным заводзе плануецца выпусціць у сакавіку гэтага года. Паводле афіцыйнай інфармацыі, магутнасць прадпрыемства на пачатковым этапе складзе 1 млн акумулятараў на год, а пасля будзе павялічаная ўдвая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках