20 красавiка 2024, Субота, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўшаноўваюць людзей, якія ратавалі габрэяў ад нацыстаў

У Польшчы ўшаноўваюць людзей, якія ратавалі габрэяў ад нацыстаў
ФОТА З САЙТА THEWORLDNEWS.NET

24 сакавіка ў Польшчы - Нацыянальны дзень памяці палякаў, якія ратавалі габрэяў пад нямецкай акупацыяй.

Памятная дата заснаваная на ініцыятыву прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў 2018 годзе, паведамляе «Радыё Польшча».

24 сакавіка 1944 года нацыстамі была забітая сям’я Ульм: Юзэф, ягоная цяжарная жонка Вікторыя, шасцёра іх непаўналетніх дзяцей і восем габрэяў, якіх яны хавалі. Злачынства стала адным з сімвалаў пакутніцтва палякаў, якія дапамагалі габрэям падчас Халакоста.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі адзначыў, што 24 сакавіка - гэта «дзень памяці сям'і Ульм, Ірэны Сендлер і многіх тысяч палякаў, што рызыкавалі сваім жыццём і жыццямі сваіх сем'яў і суседзяў, каб выратаваць габрэяў з рук нямецкіх злачынцаў».

ФРАГМЕНТЫ ПАРТАЛА «ПОЛЬСКАГА РАДЫЁ», ПРЫСВЕЧАНЫЯ НАЦЫЯНАЛЬНАМУ ДНЮ ПАМЯЦІ ПАЛЯКАЎ, ЯКІЯ РАТАВАЛІ ГАБРЭЯЎ ПАД НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫЯЙ
ФОТА: POLSKIERADIO24.PL

У мясцовасці Садоўнэ, на паўночны ўсход ад Варшавы, Матэвуш Маравецкі ўзяў удзел у адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар сям'і Любкевічаў, забітай немцамі за дапамогу габрэям. Прэм'ер-міністр Польшчы падкрэсліў, што падчас Другой сусветнай вайны мясцовыя жыхары здалі іспыт на чалавечнасць, дапамагаючы габрэям: «Габрэй, на шляху якога сустракаўся немец, гінуў. А ў габрэя, які сустракаў на шляху паляка, быў шанец выжыць».

Памятныя мерапрыемствы 24 сакавіка праходзяць ва ўсёй Польшчы.

Палякі, якія ратавалі габрэяў, з'яўляюцца ўзорамі патрыятызму і прыкладам салідарнасці, мужнасці і адданасці духу вольнай Рэспублікі [Польшча], - заявіў прэзідэнт Анджэй Дуда ў лісце ўдзельнікам памятных мерапрыемстваў у Варшаве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках