28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За нашу і вашу свабоду!»: У Кіеве адсвяткавалі Дзень Волі

4
«За нашу і вашу свабоду!»: У Кіеве адсвяткавалі Дзень Волі
ФОТА: SVABODA.ORG

Беларуская і Украінская Народныя Рэспублікі фактычна адначасова абвясцілі аб незалежнасці.

Ужо традыцыйна беларусы, якія пражываюць ва Украіне, разам з украінскімі актывістамі праводзяць у цэнтры Кіева, на Майдане Незалежнасці, акцыю салідарнасці, прымеркаваную да Дня Волі, паведамляе «Радыё Свабода».

Арганізатарамі цяперашняй акцыі выступілі Беларускі цэнтр «Сябры», рух салідарнасці «Разам», тактычная група «Беларусь», якая аб'ядноўвае беларускіх добраахвотнікаў, і міжнародны дабрачынны фонд «Валошка».

ФОТА: SVABODA.ORG

Удзельнікі акцыі звярталі ўвагу на агульныя старонкі беларускай і ўкраінскай гісторыі, калі фактычна адначасова аб незалежнасці абвясцілі Беларуская і Украінская Народныя Рэспублікі. «Нашы народы і тады, і цяпер - разам. Мы ўважаем за гонар разам з украінцамі бараніць незалежнасць Украіны на ўсходзе», - дадаў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў.

ФОТА: SVABODA.ORG

У сваю чаргу прадстаўніца Фонду «Валошка» Анжэла Душаева падзякавала беларусам за дапамогу Украіне: «Яны кінулі сваю радзіму, свае сем'і і прыехалі ваяваць ва Украіну, а цяпер некаторыя з іх сядзяць у турмах. Мы павінны іх падтрымаць».

Асобна ўдзельнікі акцыі выказалі сваю падтрымку і ўкраінцу Паўлу Грыбу, асуджанаму ў Расеі на шэсць гадоў пазбаўлення волі за нібыта садзейнічанне тэрарыстычнай дзейнасці. «Вельмі прыкра, што яго выкралі менавіта з тэрыторыі Беларусі», - адзначыла старшыня Беларускага цэнтра «Сябры» Галіна Сарочык.

ФОТА: SVABODA.ORG

У акцыі ўзялі ўдзел ад 30 да 50 чалавек, яна была санкцыянаваная кіеўскай гарадской уладай.

Пасля невялікага мітынгу на Майдане Незалежнасці актывісты прайшлі Хрышчацікам на вуліцу Грушэўскага, дзе ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага (ён загінуў у пачатку 2014 года), а таксама лідара Народнага Руху Украіны Вячаслава Чарнавола, які трагічна загінуў у 1999 годзе.

Падчас шэсця ўдзельнікі акцыі скандавалі «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!», «За нашу і вашу свабоду!».

ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
ФОТА: SVABODA.ORG
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках