19 красавiка 2024, Пятніца, 6:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія абвясціла аб пераносе пасольства ў Ізраілі ў Ерусалім

Румынія абвясціла аб пераносе пасольства ў Ізраілі ў Ерусалім

Віёрыка Дэнчылэ заявіла, што яе краіна застаецца «лаяльным сябрам габрэйскага народа».

Бухарэст плануе перанесці румынскае пасольства ў Ізраілі з Тэль-Авіва ў Ерусалім. Пра гэта прэм'ер-міністарка Румыніі Віёрыка Дэнчылэ заявіла ў нядзелю, 24 сакавіка, выступаючы з прамовай на канферэнцыі Амерыкана-ізраільскага камітэта аб грамадскіх сувязях (AIPAC) у Вашынгтоне, піша «Нямецкая хваля».

«Я, як прэм'ер-міністарка Румыніі, і ўрад, які я ўзначальваю, пераносім нашае пасольства ў Ерусалім, сталіцу дзяржавы Ізраіль», - заявіла Дэнчылэ. «Абяцаю вам: Румынія застанецца і надалей лаяльным сябрам і самым моцным у Еўропе голасам у падтрымку габрэйскага народа і ізраільскай дзяржавы», - дадала яна.

Са слоў палітыка, яна паспрабуе выкарыстаць час старшынства Румыніі ў Радзе ЕЗ для таго, каб «умацаваць узаемадачыненні паміж Ізраілем і ўсім Еўразвязам».

Такім чынам, Румынія стане адзіным чальцом ЕЗ, якія наважыў перанесці пасольства з Тэль-Авіва ў Ерусалім. У траўні 2018 года Румынія, Чэхія і Вугоршчына заблакавалі рэзалюцыю Еўразвязу супраць пераносу амбасады ЗША з Тэль-Авіва ў Ерусалім.

Гандурас адкрывае дыпмісію ў Ерусаліме

Яшчэ да выступу Дэнчылэ прэзідэнт Гандураса Хуан Арланда Эрнандэс заявіў на канферэнцыі аб тым, што яго краіна «неадкладна» адкрые ў Ерусаліме дыпмісію.

«Гандурас неадкладна адкрые афіцыйную дыпламатычную місію, якая дапоўніць пасольства нашай краіны ў сталіцы Ізраіля, Ерусаліме», - цытуе Эрнандэса ізраільская газета The Jerusalem Post.

Што такое AIPAC

AIPAC - гэта ўплывовая няўрадавая арганізацыя, якая мае мэтай умацаваць ўзаемадачыненні ЗША і Ізраіля. У штогадовых канферэнцыях AIPAC бяруць удзел высокапастаўленыя міжнародныя палітыкі. У гэтым годзе канферэнцыя AIPAC пад назвай «Connected for good» («Змяненні, назаўсёды») праходзіць у Вашынгтоне з 24 да 26 сакавіка.

Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля

У снежні 2017 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызнаў Ерусалім сталіцай Ізраіля і абвясціў аб пераносе туды амбасады. Афіцыйнае адкрыццё дыпламатычнага прадстаўніцтва прайшло ў траўні 2018 года. У кастрычніку таго ж года дзяржсакратар ЗША Майкл Пампэа абвясціў аб планах Вашынгтона аб'яднаць дзве ўстановы і стварыць у пасольстве ў Ерусаліме новы аддзел аб палесцінскіх пытаннях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках