24 жнiўня 2019, Субота, 13:00
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Фотафакт: Пад песню NRM у Менску разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг

4
Фотафакт: Пад песню NRM у Менску разгарнулі вялізны бел-чырвона-белы сцяг
ФОТА: EURORADIO.BY

Людзі перадавалі яго з рук у рукі.

У Менску на мітынгу-канцэрце да Дня Волі падчас выступу гурта NRM гледачы разгарнулі гіганцкі бел-чырвона-белы сцяг. Перадаючы яго з рук у рукі, яны панеслі яго па скверы. У гэты час гурт граў песню «Маё пакаленне», паведамляе «Еўрарадыё».

Пасля таго, як сцяг зрабіў некалькі кругоў па парку, яго згарнулі.

Фото: euroradio.by

Нагадаем, сёння ў Менску прайшоў мітынг-канцэрт да Дня Волі.