19 красавiка 2024, Пятніца, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў Маямі

11
Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал парнага разраду на турніры ў Маямі
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА
ФОТА: AP/TERTIUS PICKARD

Беларуска і аўстралійка Эшлі Барці падолел дуэт з Сербіі ды Расеі.

Беларуска Вікторыя Азаранка, якая выбыла з адзіночнага разраду на турніры WTA Premier Mandatory ў Маямі, прабілася ў чвэрцьфінал парных спаборніцтваў, паведамляе tut.by.

У матчы 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці ў трох сэтах падолелі дуэт Аляксандра Круніч (Сербія)/Аляксандра Панова (Расея) - 6:3, 1:6, 10:7. Сустрэча доўжылася 69 хвілін.

Нагадаем, што ў матчы 1-га кола Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці ўзялі верх над самай рэйтынгавай парай планеты Барбара Крэйчыкава/Кацярына Сінякова з Чэхіі - 6:3, 6:7 (1: 7), 10:7.

У чвэрцьфінале Азаранка і Барці згуляюць супраць пары Дар'я Юрак (Харватыя) / Ёана-Ралука Алару (Румынія).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках