28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка схапіўся б за галаву, калі б даведаўся, што пішуць пра яго ў Скандынавіі

26
Лукашэнка схапіўся б за галаву, калі б даведаўся, што пішуць пра яго ў Скандынавіі

Да беларускіх уладаў у Скандынавіі ставяцца без усялякага піетэту.

Лукашэнка заявіў, што Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя глядзяць на Беларусь як на аднаго з рэгіянальных лідараў. Ці так гэта напраўду?

Наведваючы 22 сакавіка Баранавічы, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь стала цэнтрам рэгіёну і "ўвесь свет глядзіць на нас", разлічваючы на падтрымку.

"Беларусь стала эпіцэнтрам нашага рэгіёну праз тое, што мы з вамі, сціснуўшы зубы, вытрымалі ўсе нападкі, выцерпелі. Увесь свет сёння глядзіць на Беларусь, пачынаючы з тых краін, якія знаходзяцца ў нашым рэгіёне, — Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя, заканчваючы далёкай дугой, афрыканскай" – запэўніў дыктатар.

Каб праверыць гэта сцверджанне udf.by вывучыў, што пішуць пра Беларусь СМІ вышэйназваныя краіны.

СМІ Фінляндыі: "Беларусь спрабуе дагадзіць Расеі”

Агулам можна сцвярджаць, што пра Беларусь у краінах Скандынавіі пішуць трохі і ў асноўным у кантэксце стасункаў з Расеяй.

У сакавіку kaleva.fi апублікаваў артыкул пад загалоўкам "Беларусь спрабуе дагадзіць Расеі, якая заклікае да больш глыбокай інтэграцыі, і трымае дзверы адкрытымі для Захаду”. У тэксце звяртаецца ўвага на заяву Лукашэнкі аб тым, што практычна ўсе беларусы прагаласавалі б супраць далучэння да Расеі. “Каментар цікавы тым, што дагэтуль у аўтарытарнай краіне меркаванне грамадзян або сумленныя выбары не карысталіся асаблівым павагай”, – адзначаецца ў артыкуле.

Там таксама гаворыцца:

"Лукашэнка і надалей будзе мець патрэбу ў падтрымцы Пуціна, бо беларуская эканоміка моцна залежыць ад Расеі. У будучыні Беларусі па-ранейшаму будуць патрэбныя танныя расейскія нафта і газ”.

Аўтар матэрыялу падкрэслівае:

"Беларусь уваходзіць у Еўразійскі эканамічны саюз, якім кіруе Расея. Хоць у дамове аб эканамічным саюзе няма палітычнага пагаднення, Расея, як мяркуецца, уплывае на дзяржаў-чальцоў, асабліва на ўнутраныя справы Беларусі праз агульны эканамічны саюз".

Загаловак матэрыялу на is.fi таксама выглядае яркім і пазітыўным для нашай краіны: “Жудасныя чуткі ўзмацніліся: Пуцін спрабуе праглынуць Беларусь, каб працягнуць сваё кіраванне?" У тэксце разглядаецца варыянт, пры якім расейскі прэзідэнт не стане мяняць Канстытуцыю РФ, а надумае застацца ва ўладзе пасля 2024 года з дапамогай аб'яднання краіны з Беларуссю.

"Калі б Расея і Беларусь сфармавалі шчыльны альянс, Пуцін мог бы, напрыклад, быць "генеральным сакратаром" краін" – гаворыцца ў артыкуле.

СМІ Фінляндыі працягваюць пісаць аб нашай краіне як аб дыктатуры. "Сталінская спадчына жыве ў Беларусі", - адзначаецца ў апублікаваным у лютым артыкуле на yle.fi.

Беларусь называюць апошняй дыктатурай у Еўропе, якая засталася жывым музеем Савецкага Саюза: КДБ працягвае працаваць, смяротнае пакаранне выкарыстоўваецца, вуліцы названыя ў гонар Маркса і Энгельса.

Журналіст hs.fi з'ездзіў у Менск і пагутарыў з мясцовымі жыхарамі. Прычына – чуткі аб тым, што Беларусь стане наступным Крымам.

"Сітуацыя з бяспекай у рэгіёне Балтыйскага мора відавочна змянілася б, калі б Расея захапіла абодва бакі так званага Сувалскага калідора. Калідор Сувалк называецца польска-літоўскай мяжой даўжынёй 100 кіламетраў, якая з'яўляецца адзіным наземным злучэннем у краінах Балтыі з астатняй часткай ЕЗ і з NATO», - гаворыцца ў артыкуле.

Падаюцца словы дырэктарка выдання Citydog Ірыны Віданавай: разрыў паміж праеўрапейска настроенай моладдзю Менска і ўладамі павялічваецца, чыноўнікі яе не разумеюць.

Апошнім часам у Фінляндыі была і іншая нагода напісаць аб Беларусі – трагедыя ў Стоўбцах. Пра гэта, напрыклад, напісаў сайт iltalehti.fi.

СМІ Нарвегіі "Пуцінскі супер-пасол стварае страх у Беларусі”

Адзіны пазітыў аб Беларусі, які ўдалося адшукаць на нарвэжскіх сайтах, тычыцца сямейных стасункаў Б'ёрндалена і Домрачавай. Прыклады іншых навін: ЕЗ падоўжыў эмбарга на пастаўкі зброі ў дачыненні да Беларусі, у Беларусі выяўленая брацкая магіла з парэшткамі габрэяў эпохі нацызму.

Асноўная ўвага, вядома, нададзеная беларуска-расейскім стасункам.

Увосень загаловак матэрыялу на abcnyheter.no абвяшчаў: “Пуцінскі супер-амбасадар стварае страх у Беларусі". Тэкст прысвечаны паслу Расеі Міхаілу Бабічу.

“Ягонае прызначэнне падагравала чуткі аб тым, што ўрад Пуціна плануе паглынуць свайго суседа з 9,5 мільёнамі жыхароў. Неспакой беларусаў дасягнуў такога ўзроўню, што Лукашэнку давялося выступіць у СМІ, каб зняпраўдзіць чуткі”, - гаворыцца ў матэрыяле.

Таксама прыводзіцца бесстаронняя ацэнка сітуацыі ў нашай краіне:

“Беларусь у фінансавай галіне цалкам залежыць ад Расеі. Таму Пуціну не трэба нічога рабіць".

Швэдскія журналісты зноў успомнілі пра хакейнага брамніка Тамі Сала. Як піша expressen.se, ён стаў ахвярным казлом пасля паразы ад каманды Беларусі на Алімпіядзе-2002. Сала распавёў, што цкаванне разбурыла ягоную кар'еру. Цяпер ён жыве ў Лександзе і працуе настаўнікам спорту ў сярэдняй школе.

Падагульняючы агляд, можна канстатаваць, што заява Лукашэнкі не адпавядае рэчаіснасці. Да беларускіх уладаў у Скандынавіі ставяцца без усялякага піетэту і ўважаюць іх за моцна залежныя ад Масквы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках