29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Парашэнка ў выпадку паразы на выбарах пераймянуе партыю і пойдзе ў Раду

1
СМІ: Парашэнка ў выпадку паразы на выбарах пераймянуе партыю і пойдзе ў Раду

У выпадку перамогі на выбарах Парашэнка прапануе стаць першым нумарам у спісе ягонай партыі прэм'ер-міністру Украіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў выпадку паразы на прэзідэнцкіх выбарах возьме ўдзел у парламенцкіх, паведамілі крыніцы "Украінскай праўды" у каментары для артыкула "Я. Ты. Ён. Яна. Які "План Б" у Парашэнкі, Цімашэнкі і Зяленскага", апублікаванага 24 сакавіка.

"Пятро - не той чалавек, які проста так возьме і знікне. У параўнанні з іншымі ён досыць малады і ў яго застаюцца амбіцыі, ад якіх ён не адступіцца", - заявіў выданню чалец штаба дзейнага прэзідэнта.

Крыніцы распавялі выданню, што перадвыбарчую "сетку" ў штабе Парашэнкі рыхтуюць у тым ліку з прыцэлам на парламенцкія выбары.

Адзін з суразмоўцаў выдання адзначыў, што ў выпадку паразы на прэзідэнцкіх выбарах Парашэнка пойдзе ў Вярхоўную Раду пад першым нумарам у спісе партыі "Блок Пятра Парашэнкі - "Салідарнасць". Пры гэтым з назвы партыі знікне згадка пра Пятра Парашэнку, застанецца толькі "Салідарнасць".

Крыніца з асяроддзя прэзідэнта заявіла, што найбольш непажаданым для Парашэнкм варыянтам будзе параза ў першым туры.

"Найбольш балюча будзе саступаць у першым туры. Гэта азначае, што ўсім трэба пакаваць валізкі і ісці ў доўгі адпачынак за прафесійную непрыдатнасць. У другім туры параза непрыемная, але параза у першым будзе проста катастрофай", - сказаў "Украінскай праўдзе" адзін з прадстаўнікоў штаба Парашэнкі.

Крыніцы распавялі, што ў выпадку перамогі на выбарах Парашэнка прапануе стаць першым нумарам у спісе ягонай партыі прэм'ер-міністру Украіны Уладзіміру Гройсману.

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Выбарчая кампанія стартавала 31 снежня 2018 года. 8 сакавіка Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковы спіс з 39 кандыдатаў у прэзідэнты.

Увосень 2019 года ва Украіне павінны адбыцца парламенцкія выбары.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках