23 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг - Грузіі: Спадзяемся неўзабаве вітаць вас у NАТО

Столтэнбэрг - Грузіі: Спадзяемся неўзабаве вітаць вас у NАТО
Енс Столтэнбэрг
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Альянс працуе далей над тым, каб Грузія стала яго сябрам.

Пра гэта Енс Столтэнбэрг сказаў ва урадавай канцылярыі пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Грузіі, паведамляе "Грузія Online".

Столтэнбэрг адзначыў, што Грузія з'яўляецца асаблівым партнёрам для NАТО.

"У мінулым годзе мы падкрэслілі пастанову, якая была прынятая ў 2008 годзе, што Грузія стане чальцом NАТО. Вы не з'яўляецеся чальцом, але робіце вялікі нёсак у нашую дзейнасць. Вы ўдзельнічаеце ў актыўнай праграме падтрымкі і актыўна ўдзельнічаеце ў нашых ініцыятывах для рэагавання", - сказаў Столтэнбэрг.

Генеральны сакратар Альянсу прыбыў у Грузію з двухдзённым візітам, у рамках якога ён правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам краіны і наведае вайсковыя вучэнні NАТО.

"Гэтыя вучэнні цягам тыдня пацвярджаюць нашае шчыльнае супрацоўніцтва. Грузія дамаглася вялікіх поспехаў. Ажыццяўленне важных рэформаў узмацніла ролю нагляду за бяспекай з боку парламента, а таксама ўзмацніліся рэформы ў кірунку судовай сістэмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках