25 красавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пісьменнік Віктар Сувораў: Калі Пуцін сунецца ў Беларусь - мала яму не падасца

30
Пісьменнік Віктар Сувораў: Калі Пуцін сунецца ў Беларусь - мала яму не падасца
Віктар Сувораў

Беларускі народ мае традыцыі партызанскай вайны.

Заява пісьменніка Віктара Суворава прагучала падчас ягонага інтэрв'ю ў праграме «Гордон», якую вядзе журналіст Зміцер Гардон на тэлеканале «112 Україна», паведамляе «Еўрарадыё».

«Я думаю, што Беларусь - гэта вельмі важная і, магчыма, апошняя надзея Пуціна. Ён павінен дзесьці ваяваць», - выказаў меркаванне Сувораў, які раней быў супрацоўнікам савецкіх спецслужбаў. На ягоную думку, пасля таго, як Украіна абараніла свае інтарэсы і спыніла наступ Расеі, Пуцін вымушаны шукаць новую тэрыторыю. Ёю можа стаць Беларусь.

Але ў Беларусі, калі Пуцін туды сунецца, мала яму не падасца, мяркуе Сувораў. Беларускі народ мае традыцыі партызанскай вайны.

Тэма Беларусі з 14.28

«Там вельмі многія людзі разумеюць, Беларусь на баку Украіны. Беларускі народ - я чытаю тут беларусаў, п'ём гарэлку разам - яны ўсе за Украіну. Беларусы - за Украіну, гэта я дакладна табе кажу, яны не за Расею. І калі там штосьці пачнецца, то гэта, напэўна, апошні шанец Пуціна», - мяркуе пісьменнік.

Віктар Сувораў (сапраўднае імя Уладзімір Рэзун) - былы супрацоўнік Галоўнай выведвальнай управы СССР. У 1978 годзе ён папрасіў прытулку ў Вялікай Брытаніі. Найбольшую вядомасць аўтару прынеслі дакументальна-публіцыстычныя кнігі пра СССР напярэдадні і падчас Другой сусветнай вайны (напрыклад, «Ледакол») і савецкія спецслужбы (аўтабіяграфічная кніга «Акварыум»).

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках