25 красавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікдзень 2019: гісторыя і традыцыі вялікага свята

Вялікдзень 2019: гісторыя і традыцыі вялікага свята

Гэта найбольш значнае царкоўнае свята, якое адзначаецца ва ўсім хрысціянскім свеце і праваслаўнымі, і каталікамі.

Дзень Уваскрэсення Хрыстова з'яўляецца сімвалам вечнага Жыцця, перамогі над смерцю і ачышчэння ад грахоў, піша «Сегодня».

Праваслаўны Вялікдзень у 2019 годзе будзе адзначацца 28 красавіка. Традыцыйна гэтым святам заканчваецца Вялікі пост 2019, які сёлета праходзіць з 11 сакавіка да 27 красавіка, і падчас якога праваслаўныя ўзмоцнена рыхтуюцца да свята, прытрымліваюцца строгіх абмежаванняў у ежы, стараюцца ачысціцца ад грахоў, пераасэнсаваць сваё духоўнае жыццё.

Само ж свята светлага Вялікадня нязменна асацыюецца з водарам здобнай выпечкі, прыбранымі паскамі, пісанкамі, сімвалічнымі фігуркамі куранят і ягнят, урачыстымі царкоўнымі ўсяночнымі службамі. А яшчэ Вялікдзень у славянскай традыцыі - гэта хаджэнне па гасцях, пачастункі, рытуальнае разбіванне яек і хрыстосаванне са словамі «Хрыстос Уваскрос!» - «Сапраўды Уваскрос!»

Светлы Вялікдзень: гісторыя свята

Паводле біблейскага сюжэту, Уваскрэсенне Ісуса Хрыста адбылося на трэці дзень пасля яго пакарання смерцю і распяцця на крыжы. На досвітку жанчыны-міраносіцы прыйшлі да пячоры, дзе пахаванае цела Хрыста, але ўбачылі адвалены ў бок камень і апусцелую труну. Тады перад міраносіцамі з'явіўся анёл і абвясціў пра вялікі цуд Уваскрэсення Гасподняга.

Уваскрэсенне Ісуса Хрыста - гэта самае галоўнае хрысціянскае свята ў годзе, самая значная і вялікая падзея, апісаная ў кнігах «Новага Запавету». Менавіта вера ў цудоўнае Уваскрэсенне з мёртвых Сына Божага ўважаецца за галоўную дактрыну, на якой грунтуецца хрысціянства як рэлігія.

Вялікдзень: традыцыі

Царкоўныя традыцыі на Вялікдзень маюць на ўвазе зняцце паста на ўсю Велікодную сядміцу, у тым ліку ў сераду і пятніцу. Цягам усяго Велікоднага тыдня здзяйсняюцца святочныя набажэнствы, у храмах чытаюцца «Велікодныя часы», вернікамі праводзяцца хросныя хады, спевы і акрапленне святой вадой.

Светлы Панядзелак - Валачыльні, Палівальны. Згодна са славянскімі традыцыямі, мужчыны ходзяць па гасцях да сваякоў і сяброў і віншуюць усіх са светлым Вялікаднём, а вось жонкі ў гэты час застаюцца дома і накрываюць святочныя сталы. У гэты дзень у многіх рэгіёнах захавалася традыцыя абліваць дзяўчат вадой.

Светлы Аўторак - Купальны. У гэты дзень тых праваслаўных, якія праспалі ютрань, пакладзена абліваць вадой. І прыйшла чарга дзяўчат у адплату за ўчорашні мокры дзень абліваць хлопцаў. Цяпер ужо жанчыны ходзяць па гасцях, а мужчыны сядзяць дома.

Светлая Серада - Градавая, Лядовая. У гэты дзень праваслаўныя хрысціяне па традыцыі ставяць свечкі і моляцца за тое, каб хлеб не пабіла градам.

Светлы Чацвер - Наўскі, Памінальны. У гэты дзень вернікі ідуць на могілкі да магіл памерлых сваякоў і памінаюць іх яйкамі і пасхальнай выпечкай. Мяркуеццца, што ў гэты дзень светлая вестка пра Уваскрэсенне Хрыста дасягае і мёртвых.

Светлая Пятніца - Прабачальны дзень. У гэты перыяд праваслаўныя хрысціяне моляцца і просяць прабачэння ў Бога і адзін у аднаго, а ў храмах святкуецца свята іконы Божай Маці «Жыватворная крыніца» і здзяйсняецца малое асвячэнне вады.

Светлая Субота - Карагодніцы. У гэты дзень назіраецца разгар моладзевых гулянняў, святкавання і весялосці.

Светлая Нядзеля - Чырвоная горка, Радаўніца, Фаміна нядзеля, Праводзіны. Добры перыяд для вяселляў. Таксама ў большасці рэгіёнах у гэты дзень адбываецца памінанне памерлых сваякоў.

Велікодныя ўрачыстасці і святкаванне светлага Вялікадня доўжыцца 40 дзён да самага Ушэсця Гасподняга. Мяркуецца, што ў гэты перыяд па зямлі вандруе Ісус Хрыстос, пераапрануты ў жабрацкую вопратку. Ён узнагароджвае добрых людзей і карае неміласэрных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках