28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супольнае прэзідэнцкае апытанне трох кампаній: У другім туры Зяленскі перамагае ўсіх

21
Супольнае прэзідэнцкае апытанне трох кампаній: У другім туры Зяленскі перамагае ўсіх
ФОТА: УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ/FACEBOOK

Як выглядае перадвыбарчы расклад прэзідэнцкай гонкі ва Украіне.

Пра гэта сведчаць звесткі сацыялагічнага апытання КМІС, Цэнтра Разумкова і групы «Рэйтынг» за 5-14 сакавіка 2019 года, паведамляе unian.net.

Мадэляванне другога тура дало наступныя вынікі: Юлія Цімашэнка трымае першынство ў пары з Пятром Парашэнкам - 26% супраць 19%. У той жа час, Уладзімір Зяленскі перамагае як у пары з Пятром Парашэнкам - 39% супраць 18%, так і з Юліяй Цімашэнкай - 34% супраць 21%.

Апытанне праводзілася 5-14 сакавіка 2019 года. Усяго былі апытаныя 15 тысяч рэспандэнтаў ва ўсіх абласцях Украіны (без уліку насельніцтва АР Крым і акупаваных тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей). Статыстычная хібнасць выбаркі не большая за 0,8%.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках