25 красавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане прапанавалі перайменаваць яшчэ тры гарады

21
У Казахстане прапанавалі перайменаваць яшчэ тры гарады

Падзеі плануюць прымеркаваць да перайменавання Астаны.

Намеснік старшыні казахстанскай партыі «Ак Жол» Казбек Іса прапанаваў перайменаваць Петрапаўлаўск, Паўладар і Сэмэй, паведамляе tengrinews.kz.

«Даўшы імя Елбасы сталіцы Казахстана, мы павінны працягнуць і прымеркаваць да гэтай падзеі іншыя перайменаванні. Неабходна даць Петрапаўлаўску імя Абылай хана, які ў свой час усталяваў сваю арду і сабраў усе тры жузы разам. Неабходна даць Паўладару імя апошняга хана казахаў Кенесары, які змагаўся за незалежнасць свайго народа. Неабходна даць Сэмэю, які раней называлі Алаш, імя старшыні ўрада Алашорды Аліхана Бокейханава», - сказаў Іса.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках