19 красавiка 2024, Пятніца, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкрадзены ў Беларусі Павел Грыб напісаў заяву пра галадоўку

1
Выкрадзены ў Беларусі Павел Грыб напісаў заяву пра галадоўку
ПАВЕЛ ГРЫБ

Украінскага палітвязня перавядуць у асобную камеру СІЗА.

Украінец Павел Грыб, прысуджаны ў Расеі да шасці гадоў зняволення нібыта за падбухторванне да тэракту, будзе змешчаны ў асобную камеру СІЗА пасля таго, як афіцыйна абвясціў галадоўку. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» паведаміў старшыня Грамадскай назіральнай камісіі (ГНК) Растоўскай вобласці Леанід Петрашыс.

З ягоных слоў, Грыб 25 сакавіка напісаў афіцыйную заяву пра галадоўку, цяпер ён будзе агледжаны лекарам. Сябры ГНК папярэдзілі, што ў сувязі з галадоўкай ён не зможа прымаць прапісаныя яму прэпараты ад гастрыту, а гэта можа негатыўна адбіцца на яго здароўі, сказаў Петрашыс.

22 сакавіка пасля абвяшчэння абвінаваўчага прысуду ў Паўночна-Каўказскім акруговым ваенным судзе ў Растове-на-Доне Грыб абвясціў бестэрміновую галадоўку, але пасля вяртання ў СІЗА працягваў прымаць ежу, сцвярджалі ў ГНК.

24 жніўня 2017 года Грыба, што паехаў аж у Гомель (Беларусь) на сустрэчу з расейкай Таццянай Яршовай, выкралі супрацоўнікі ФСБ Расеі. Два тыдні пра месцазнаходжанне ўкраінца не было вядома. 7 верасня Генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне атрымала паведамленне ад ФСБ пра ўтрыманне Грыба ў СІЗА Краснадара. У РФ украінца абвінавацілі нібыта ў падрыхтоўцы тэракту ў адной са школ Сочы.

15 лістапада 2018 году суд у Растове-на-Доне пачаў разгляд справы па сутнасці. Грыб заявіў пра невінаватасць і адмовіўся даваць паказанні.

На пасяджэнні 24 студзеня 2019 года Грыб сказаў, што яго паказанні, якія змяшчаюцца ў пратаколе за 2017 год, не адпавядаюць рэчаіснасці і на яго ціснулі, каб ён іх падпісаў.

Бацька палітвязня Ігар Грыб заявіў 25 сакавіка, што яго сын пакутуе партальнай гіпертэнзіяй, яму патрабуецца медыкаментозная падтрымка, пастаянная жорсткая дыета, нармальныя ўмовы жыцця, а таксама аперацыя. «Калі ён застанецца там цяпер і яму не зробяць аперацыю - ён памрэ», - сказаў Ігар Грыб.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках