25 красавiка 2024, Чацвер, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: У Менску затрымалі жонку Лявона Вольскага

9
СМІ: У Менску затрымалі жонку Лявона Вольскага
ЛЯВОН ВОЛЬСКІ
ФОТА: TUT.BY

У цэнтры сталіцы затрымалі чатырох беларускіх музыкаў.

У цэнтры Менска, на вуліцы Камсамольскай, у гонар Дня Волі чатыры беларускія музыкі - Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Павел Аракелян і Ігар Варашкевіч - планавалі граць «музычны джэм», але былі затрыманыя.

Канцэрт быў прызначаны на 18.30. Яшчэ да пачатку мерапрыемства да музыкаў падышоў начальнік міліцыі і папярэдзіў, што, калі яны пачнуць граць, гэта палічаць масавым мерапрыемствам, паведамляе tut.by.

- Я вас папярэджваю, калі пачняце гуляць, вы парушыце артыкул 10 закона аб масавых мерапрыемствах і на вас будзе складзены пратакол, - сказаў міліцыянт, назваўшы Лявона Вольскага арганізатарам «масавага мерапрыемства».

Пакуль музыкі наважвалі, што рабіць, прыехаў мікрааўтобус з супрацоўнікамі міліцыі. Да музыкантаў падышоў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС і папрасіў прайсці з ім для высвятлення асобаў. Акрамя чатырох музыкаў, са слоў відавочцаў, затрыманая і жонка Вольскага.

Каля месца планаванага канцэрту засталося некалькі дзясяткаў чалавек.

Прысутныя праспявалі «Тры чарапахi», а затым і іншыя песні NRM. Іх на камеру здымаў прадстаўнік Цэнтральнага РУУС Дзмітрый Шантыр.

Да прысутных падышоў супрацоўнік міліцыі з мегафонам і абвясціў, што мерапрыемства забароненае і да прысутных можа быць прымененая сіла і спецсродкі.

- Не змушайце супрацоўнікаў міліцыі ўжываць сілу, - сказаў ён.

А 19.05 скрыжаванне вуліцы Інтэрнацыянальнай і Камсамольскай перакрылі аўтазакамі. Да 19.20 усе прысутныя разышліся, на Камсамольскай засталіся толькі журналісты і супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Нагадаем, 23 сакавіка Дзень Волі святочным канцэртам адзначылі ў Горадні, 24 сакавіка - у Менску.

Паралельна ў цэнтры горада праходзіць несанкцыянаванае шэсце: палітыкі і актывісты сабраліся, каб прайсці ад Кастрычніцкай плошчы да дома на вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 года была абвешчаная незалежнасць БНР.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках