28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Смяшко: Галоўны вораг Украіны - татальная палітычная карупцыя

12
Ігар Смяшко: Галоўны вораг Украіны - татальная палітычная карупцыя
ІГАР СМЯШКО
ФОТА: РАСЦІСЛАЎ ГОРДОН/GORDONUA.COM

Са слоў кандыдата ў прэзідэнты Украіны, Парашэнка бізнэсоўца перамог дзяржаўніка.

Дзейны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ні ў якім разе не павінен пераабрацца на другі тэрмін. Такое меркаванне ў інтэрв'ю заснавальніку інтэрнэт-выдання «Гордон» Дзмітрыю Гордану на тэлеканале «112 Украіна» распавёў экс-начальнік Галоўнага ўпраўлення вайсковай разведкі Мінабароны, былы старшыня Службы бяспекі, кандыдат у прэзідэнты Украіны Ігар Смяшко.

«Відавочна, што пасля першага тура прэзідэнцкіх выбараў давядзецца аб'ядноўвацца тым сілам, якія гатовыя змяняць сітуацыю ў краіне. Галоўны вораг Украіны - татальная палітычная карупцыя, збядненне насельніцтва, эканамічнае падзенне. Трэба, каб палітыкі перасталі красці. Безумоўна, што палітычным сілам давядзецца аб'ядноўвацца супраць самага вялікага зла. Працяг курсу дзейнага прэзідэнта - гэта канец украінскай дзяржаўнасці. Расея чакае дэстабілізацыі ўнутры Украіны. Украінцы павінны зразумець: ва Украіны няма шанцу на трэці Майдан. Трэці майдан - гэта канец дзяржаўнасці Украіны», - сказаў ён.

Смяшко падкрэсліў, што кіраўніцтва РФ толькі і чакае, каб ва Украіне адбыўся Майдан.

«Магчымы другі тэрмін Парашэнкі - гэта бяда для Украіны. І вельмі дрэнна, што Парашэнка гэтага не разумее. У Парашэнкі быў шанец увайсці ў гісторыю адным з заснавальнікаў украінскай дзяржаўнасці. На жаль, Парашэнка бізнэсовец падолеў Парашэнку дзяржаўніка», - сказаў кандыдат у прэзідэнты.

Смяшко адзначыў, што скандал ва «Украбаронпраме» – гэта «лакмусавая паперка, якая паказала ўзровень непрафесіяналізму дзейнай улады».

«Гэтая сітуацыя не проста паказвае непрафесіяналізм, гэта ўзровень нацыянальнай здрады падчас вайны. Я не разумею, як можна красці крывавыя грошы ў хлопцаў, якія рэальна спынілі ворага. Пры гэтым яны самі сябе апраналі, іх забяспечвалі валанцёры. У эфіры тэлеканалу «1+ 1», дзе абмяркоўваўся скандал ва «Украбаронпраме», я спытаў генпракурора: што вы тут робіце? Вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва і забеспячэнне войска - гэта прэзідэнцкая вертыкаль. Выведвальніцкае і контрвыведніцкае забеспячэнне - гэта ўсё па прамой ідзе да прэзідэнта. Гэтыя заявы генпракурора: «Добра, што журналісты дапамаглі, але мы ўжо амаль усе самі расследавалі». На каго яны арыентаваныя? Хто адказаў за гэтыя злачынствы? Ад каго пяць гадоў закрывалі абаронны бюджэт? Ад народу», - падкрэсліў Смяшко.

Ён мяркуе, што праблема заключаецца ў тым, што дзейны прэзідэнт - бізнэсовец.

«Нягледзячы на тое, што з 1998 года Парашэнка ўвесь час быў у вышэйшых органах улады, яму нейкім чынам атрымалася стаць мільярдэрам. Відавочна, што яго пакліканнем з'яўляецца бізнэс. Каб стаць дзяржаўнікам, трэба было цалкам ад гэтага адмовіцца», - сказаў Смяшко.

Выбары прэзідэнта ва Украіне прызначаныя на 31 сакавіка 2019 года. Выбарчая кампанія стартавала 31 снежня 2018 года. 8 сакавіка Цэнтрвыбаркам зацвердзіў канчатковы спіс з 39 кандыдатаў у прэзідэнты.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках