25 красавiка 2024, Чацвер, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампея пра войскі РФ у Венесуэле: Не будзем стаяць, склаўшы рукі

8
Пампея пра войскі РФ у Венесуэле: Не будзем стаяць, склаўшы рукі
МАЙК ПАМПЕЯ
ФОТА: WIKIPEDIA.ORG

На думку дзяржсакратара ЗША, расейскія вайскоўцы могуць пагоршыць пакуты венесуэльцаў.

ЗША і іншыя краіны рэгіёну не будуць «стаяць, склаўшы рукі» пасля прыбыцця ў Венесуэлу расейскіх войскаў для падтрымкі рэжыму Нікаласа Мадура.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампея кіраўніку МЗС РФ Сяргею Лаўрову, паведамляе «Радио Свобода».

Пампея падкрэсліў, што расейскія вайскоўцы могуць пагоршыць пакуты венесуэльцаў, большасць з якіх падтрымліваюць прэзідэнта Хуана Гуайдо.

24 сакавіка ў Венесуэлу былі дастаўлены да сотні расейскіх вайскоўцаў і блізу 35 тон грузу. Венесуэльскія ўлады заявілі, што расейскія самалёты прыбылі ў Каракас у гэтыя выхадныя ў рамках вайсковага супрацоўніцтва паміж дзвюма хаўруснікамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках