25 красавiка 2024, Чацвер, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны Балтыі адзначаюць 70-годдзе адной з найбуйнейшых дэпартацый у Сібір

1
Краіны Балтыі адзначаюць 70-годдзе адной з найбуйнейшых дэпартацый у Сібір

З 25 да 28 сакавіка 1949 года з балтыйскіх краін былі дэпартаваныя блізу 100 тысяч чалавек.

Краіны Балтыі адзначаюць 70-годдзе адной з найбуйнейшых дэпартацыяй у Сібір. Амаль 100 тысяч чалавек з Літвы, Латвіі і Эстоніі былі дэпартаваныя савецкімі ўладамі ва ўнутраныя рэгіёны СССР, між іншым у Новасібірскую, Іркуцкую і Краснаярскую вобласці, паведамляе radiopolsha.pl.

Аперацыя пад кодавай назвай «Прыбой», якая пачалася 25 сакавіка 1949 года, планавалася савецкімі ўладамі больш за два гады. Са слоў польскага палітолага Дамініка Вільчэўскага, яе мэтай было зламаць супраціў жыхароў краін Балтыі.

«Гэта быў перш за ўсё ўдар па сацыяльнай эліце балтыйскіх краін. Часцей за ўсё ахвярамі дэпартацыяй станавіліся асобы, якія выконвалі пэўныя функцыі. Сярод іх былі настаўнікі, адвакаты, лекары», - адзначыў палітолаг.

Дэпартацыі павінны былі палегчыць калектывізацыю і перашкаджаць падтрымцы антысавецкіх партызанаў жыхарамі вёсак. Аперацыя праводзілася да 28 сакавіка 1949 года. У той час краіны Балтыі страцілі блізу 95 тысяч жыхароў. Больш за 30 тысяч чалавек было вывезена з Літвы, больш за 40 тысяч з Латвіі і яшчэ больш за 20 тысяч - з Эстоніі.

Нечалавечыя ўмовы, у якіх ажыццяўляліся дэпартацыі, прывялі да гібелі многіх людзей. Тыя, хто дасягнуў месца прызначэння, аказваліся ў вельмі цяжкіх умовах жыцця ў Сібіры.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках